Алеся Пушкіна пасмяротна ўзнагародзілі медалём «Гонар і годнасць»
Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне


Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі выдаў пастанову аб пасмяротным узнагароджанні мастака і палітвязня Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць». Такой узнагародай ад імя беларускага народа адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі, паведамілі ў АПК.

Фото: t.me/CabinetBelarus
Фото: t.me/CabinetBelarus

Як адзначаецца ў пастанове, Алесь Мікалаевіч Пушкін — вядомы беларускі жывапісец-нонканфарміст, выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек няскоранага духу, які «ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове» і які «страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме».

Пастанова была падпісаная лідаркай дэмакратычных сіл Беларусі і кіраўніцай АПК Святланай Ціханоўскай 12 ліпеня.

Раней такую ўзнагароду атрымлівалі блізкія загінулых ва Украіне беларускіх дабраахвотнікаў.

Нагадаем, Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі ў ноч на 11 ліпеня. Сёння, 13 ліпеня, яго пахаваюць у вёсцы Бобр, дзе ён жыў.