1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  4. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  10. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  18. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


Беларусу Дзянісу было 32 гады, ён родам з Пінска, у сталіцы Польшчы працаваў кіроўцам-дастаўшчыкам. Займаўся спортам і на здароўе не скардзіўся. 13 верасня мужчына быў на планавым прыёме ў стаматолага. Там пасля абязбольвальнага ён страціў прытомнасць, а праз два дні памёр у бальніцы. У беларуса ў Польшчы засталіся жонка і двое дзяцей. Цела блізкім пакуль не аддалі, пракуратура праводзіць праверку. Пра трагедыю выданню MOST расказаў брат Дзяніса Аляксей.

Стаматалагічны кабінет. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Дзяніс лячыў зубы ў адной з вядомых клінік Польшчы (пакуль ідзе праверка, выданне не раскрывае яе назвы), дзе абслугоўваўся і раней. 13 верасня ў мужчыны быў запланаваны прыём у дантыста.

Перастаў адказваць на званкі

— Ён ужо лячыў зубы ў гэтай клініцы, і першы этап па выдаленні карыесу прайшоў паспяхова, — кажа Аляксей. — У яго не было ніякіх праблем. 13 верасня ў 12.00 у брата быў чарговы прыём, яго праз гадзіну мусілі адпусціць. Але ў 14.00 і 15.00 ён не з’явіўся дома і на званкі жонкі не адказваў.

У клініцы жонцы Дзяніса расказалі, што ў 13.00 прыём у яе мужа скончыўся і ён мусіў пайсці. Жонка пачала хвалявацца і патэлефанавала брату мужа, каб той дапамог з пошукамі.

— На Дзяніса гэта было не падобна, ён заўсёды звязваўся з жонкай. Я пачаў званіць яму на тэлефон, і толькі праз 30 хвілін нейкая жанчына падняла слухаўку і сказала, што брат у бальніцы. Гэта была адказная за рэчы, яна гатовая была іх перадаць сям'і. Што адбылося з Дзянісам, яна мне не расказала. Я, вядома ж, паляцеў туды. Прыехаў — і мяне адразу скіравалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Анафілактычны шок

У бальніцы Аляксею патлумачылі, што яго брата даставілі са стаматалогіі. У яго было спыненне сэрца, і яго паспелі некалькі разоў рэанімаваць.

— Доктар мне сказаў, што яго ў стаматалогіі не было і што адбывалася там, ён не ведае. У медыкаў быў выклік — і хуткая прыехала аказваць дапамогу. Там Дзяніса адкачвалі і пасля даставілі ў бальніцу, дзе падключылі да апаратаў. Ужо пасля высветлілася, што ў брата, магчыма, здарыўся анафілактычны шок — раздзьмула горла, паветра перастала паступаць у лёгкія, а адтуль — у мозг. У бальніцы яму зрабілі тамаграфію галавы і зразумелі, што ўсё вельмі кепска — вялікае пашкоджанне мозгу. Стан цяжкі, і калі выжыве, то застанецца «гароднінай». Вядома, мы былі ў шоку і сталі чакаць.

На наступны дзень Аляксей разам з жонкай брата прыехаў у бальніцу. Доктар сказаў, што стан Дзяніса не змяніўся. Яму дадаткова зрабілі тамаграфію мозгу, якая пацвердзіла сур’ёзныя пашкоджанні.

— Доктар даваў вельмі маленькія шанцы на выжыванне. У рэанімацыі сэрца і лёгкія брата падтрымлівалі з дапамогай апаратаў, але доктар ужо казаў пра моцнае пашкоджанне кары галаўнога мозгу, і ім трэба было правесці спецыяльнае абследаванне. Першы этап доўжыўся суткі. Мы сталі чакаць.

15 верасня Аляксею патэлефанавалі з бальніцы і паведамілі, што мозг брата, хутчэй за ўсё, памёр. Пазней у медустанове канстатавалі гібель пацыента.

18 верасня Аляксею паведамілі, што новай інфармацыі па справе яго брата няма. Сказалі чакаць заключэння пра смерць. Пракуратура праводзіць праверку.

— У гэтую гісторыю цяжка паверыць. Я не мог падумаць, што такое адбудзецца з братам. Праз тыдзень яму мусіла споўніцца 33 года. Моцны і спартыўны хлопец, на здароўе не скардзіўся. З жонкай выхоўваў дваіх дзяцей. І вось ён памірае, і ўсе вакол пачынаюць адно на аднаго спасылацца, казаць, што гэта не ў іх кампетэнцыі. Зараз будзем кансультавацца з юрыстамі па далейшых дзеяннях.

Чытайце таксама