1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  3. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
Читать по-русски


Служба дзяржбяспекі Грузіі (СДБ) выступіла з экстраннай заявай, сцвярджаючы, што ў краіне плануецца гвалтоўная змена ўлады. Пра гэта паведамляе выданне «Навіны — Грузія».

Флаг Грузии. Фото: Pixabay.com
Флаг Грузіі. Фота: Pixabay.com

«Пэўная група асобаў плануе дэстабілізацыю і грамадзянскія беспарадкі ў Грузіі ў кастрычніку-снежні гэтага года, канчатковай мэтай з’яўляецца гвалтоўная змена ўлады», — гаворыцца ў заяве. У ёй падкрэсліваецца, што гэты перыяд абраны невыпадкова, бо ў гэты час мусяць быць апублікаваныя прамежкавыя і выніковыя справаздачы Еўракамісіі пра наданне ці ненаданне статусу кандыдата Грузіі на сяброўства ў Еўрасаюзе.

«Чаканні змоўшчыкаў разлічаныя на тое, што заключэнне будзе адмоўным», — піша грузінская спецслужба.

У заяве гаворыцца, што гэтыя «пэўныя асобы» маюць у сваім распараджэнні інфармацыйныя сеткі, якія рыхтуюць грамадскія хваляванні, выкарыстоўваючы тэзіс «прарасійскасці» ўрада Грузіі.

Сярод тых, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі плана, СДБ Грузіі назвала намесніка кіраўніка ваеннай разведкі Украіны Георгія Ларткіпанідзэ і камандзіра «Грузінскага легіёна», які ваюе ва Украіне, Мамуку Мамулашвілі.

«Арганізатары разглядаюць магчымасць сцэнара, аналагічнага ўкраінскаму „Еўрамайдану“ 2014 года», — гаворыцца ў заяве. Паводле звестак спецслужбы, аўтары плана збіраюцца падарваць выбуховае прыстасаванне падчас адной з планаваных акцый пратэсту, што мусіць пацягнуць за сабой ахвяры і выклікаць успышку супрацьстаяння.