Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  2. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  3. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  4. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  5. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  6. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  7. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  8. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  9. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  10. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  11. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  12. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  13. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
Читать по-русски


Настаўнік музыкі адной са школ Мінскай вобласці абвінавачваецца ў шматлікіх фактах сэксуальнага гвалту ў дачыненні да дзяцей. Пра падрабязнасці крымінальнай справы расказалі ў Следчым камітэце.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Anemone123, Pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Anemone123, Pixabay.com

Паводле версіі следства, мужчына 15 гадоў здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Падчас правядзення дадатковых заняткаў па вакале пасля ўрокаў пад выглядам фотасесій, жартаў, казытання, адцягнення і пераключэння ўвагі здзяйсняў непрыстойныя дзеянні.

Усё, што адбываецца, фігурант запісваў на фота-відэаапаратуру. Падчас следства ў мужчыны знайшлі больш за 1500 выяваў і відэазапісаў, частка з якіх прызнаная парнаграфічнымі матэрыяламі.

Следчыя ўстанавілі 49 эпізодаў злачыннай дзейнасці фігуранта. Ахвярамі гвалту з боку настаўніка сталі школьніцы, якія з прычыны свайго ўзросту і індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў не разумелі характару супрацьпраўных дзеянняў настаўніка.

Праведзенай падчас папярэдняга расследавання стацыянарнай комплекснай судовай псіхалагічна-сэксалагічна-псіхафізіялагічна-псіхіятрычнай экспертызай устаноўлена, што настаўнік пакутаваў на разлад сэксуальных схільнасцяў у форме педафіліі.

«Дзеці, якія падвяргаліся „асаблівай увазе“ настаўніка, расказвалі кіраўніцтву, педагагічным работнікам школы і бацькам пра своеасаблівыя паводзіны педагога, аднак службовыя асобы не надалі значэння гэтай інфармацыі, што дазволіла мужчыну працягваць свае злачынныя дзеянні доўгі час», — паведамілі ў Следчым камітэце.

Дырэктар школы, яго намеснік і педагог-псіхолаг адхіленыя ад займаных пасадаў. Іх дзеянням, а таксама дзеянням іншых супрацоўнікаў установы адукацыі будзе дадзеная дадатковая прававая ацэнка.

Былому 51-гадоваму настаўніку музыкі выставілі абвінавачанне па шэрагу артыкулаў КК:

  • ч. 3 арт. 167 (Здзяйсненне іншых гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малагадовых);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 169 (Здзяйсненне распусных дзеянняў педагагічным работнікам, у дачыненні да заведама малагадовых);
  • ч. 3 ст. 343−1 (Выкарыстанне заведама малагадовых для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з іх выявамі).

З санкцыі пракурора да абвінавачанага ўжылі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.