Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  12. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  14. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  15. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  16. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  17. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


Дзявяты фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пачаўся і прадоўжыцца да 26 лістапада. Усе фільмы анлайн-праграмы будуць даступныя згодна з раскладам з 00.00 да 23.59 па мінскім часе. Паглядзець стужкі «Паўночнага ззяння» афлайн сёлета можна ў Таліне і Вільнюсе.

Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

Праграма «Паўночнага ззяння — 2023» складаецца з 42 фільмаў. У гледачоў фэста ёсць магчымасць паглядзець 14 фільмаў беларускай праграмы, 17 — міжнароднай (з краін Скандынавіі і Балтыі), 3 працы ўкраінскіх аўтараў і 8 стужак з праграмы кароткага метра. Мы падрыхтавалі для вас адмысловую падборку фільмаў «пад настрой», каб вы не згубіліся ва ўсёй гэтай разнастайнасці кінематаграфіі і сапраўды ведалі, які фільм жадаеце паглядзець.

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Каб не прапусціць годнае сусветнае і нацыянальнае кіно, падпісвайцеся на адмысловы каляндар, які будзе вам штодня нагадваць, што можна глядзець з праграмы «Паўночнага ззяння».

У гэтым годзе слоган «Паўночнага ззяння» — «УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ». Прымеркавана да гэтага кінафэст прапануе сваім гледачам падлічыць, як далёка мы ўсе ад месца, што называем домам. Усё, што патрабуецца, — увесці колькасць кіламетраў ад вашага горада нараджэння да горада актуальнага пражывання. У канцы кінафестываля мы ўсе даведаемся, якая ж яна — наша адлегласць.

Фільм, які ўразіць, — «Ястраб памерам з каня»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Дакументальная фантасмагорыя пра спробу арніталагіні Лідзіі ўзнавіць магічную рэальнасць серыяла «Твін Пікс», пабудаваўшы вігвам і стварыўшы ляльку Лоры Палмер у натуральную велічыню.

18 лістапада — анлайн

24 лістапада, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija

Фільм, каб панастальгаваць, — «Сонечны час»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Павольны і паэтычны партрэт пастаральнай Эстоніі, які тонка фіксуе натуральную плынь сельскага жыцця. Фільм, у якім няшмат слоў, але шмат таго, што дазволіць сам-насам пагрузіцца ва ўспаміны і настальгію.

18 лістапада — анлайн

Фільм аб важным — «Мы не згаснем»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Наймацнейшы дакументальны фільм пра ўкраінскіх тынэйджараў, якія жывуць на прыфрантавой тэрыторыі. Аднак, як адзначае рэжысёрка Аліса Каваленка ў адным з інтэрв'ю, «гэта гісторыя не пра тое, як сумна і дэпрэсіўна жыць на Данбасе, у прыфрантавой зоне, падлеткам, а пра сілу мары».

18 лістапада — анлайн

Фільм, які будзе крыўдна прапусціць, — «Апалонія, Апалонія»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Дакументальны фільм, які здымаўся на працягу 13 гадоў і ў выніку стаў сенсацыяй мінулага года. Гэта шчырая і захапляльная хроніка барацьбы маладой мастачкі беларуска-польскага паходжання Апалоніі за сваё месца ў сусвеце мастацтва.

20 лістапада — анлайн

Фільм, каб пасмуткаваць, — «Апошняя вясна»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Экзістэнцыйная экафемінісцкая фантазія, знятая 26-гадовай рэжысёркай на падставе дзённікаў сваёй сястры. Выдатны варыянт, калі шукаеце законны спосаб пагрузіцца ў сум і меланхолію, назіраючы за эстэтычнымі кадрамі.

21 лістапада — анлайн

Фільм, каб памедытаваць, — «Ёёгі»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Чароўны фільм аднаго месца, японскага парку ў Токіа. Рэжысёр з дапамогай статычнай камеры здымае будні гараджан, а іх гісторыі змяняюць адна адну ў вас перад вачыма, быццам вы самі седзіце на лавачцы і за ўсім гэтым назіраеце. Што можа быць больш медытатыўна?

22 лістапада — анлайн

Фільм, калі зусім мала часу, а паглядзець нешта вартае хочацца, — «Ласось»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Рэстаранны трылер у духу серыяла «Мядзведзь» — пра маладога кухара, якому выпадае шанец праявіць сябе ў адным з найлепшых мішленаўскіх рэстаранаў Скандынавіі. Але на яго шляху ўстае кавалак ласося… Кошт прагляду — вашы 23 хвіліны.

23 лістапада — анлайн

Фільм, каб пасмяяцца, — «Бэнд»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Ісландскі дакуфікшан пра музычны авангардны электрапанк-гурт з трох дзяўчын, якія спрабуюць сумясціць перформанс, арт і музыку. Стаміўшыся выступаць за келіх піва, гераіні даюць сабе роўна адзін год на ператварэнне ў поп-зорак — інакш яны назаўжды спыняюць займацца музыкай. Атрымліваецца камедыйная гісторыя шляху, вядома, са сваімі ўздымамі і падзеннямі.

24 лістапада — анлайн

Фільм, каб падумаць пасля, — «Сястрынства лазні па-чорнаму»

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Імерсіўны фільм-маніфест, які праслаўляе жаночую салідарнасць і культуру саўны ў Паўночнай Еўропе. Стужка атрымала прэмію за рэжысуру на Sundance-2023 і падаецца на «Оскар» ад Эстоніі.

25 лістапада — анлайн

Глядзіце бясплатна ў анлайне скандынаўскае, балтыйскае, украінскае і беларускае кіно на «Паўночным ззянні — 2023». Калі вам падабаецца дзейнасць «Паўночнага ззяння», падтрымайце кінафэст данатам.

Арганізатар: кінакампанія Volia Films.

Генеральныя партнёры: Амбасада Нарвегіі ў Літве, LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency, Дацкі інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Creative Europe MEDIA DESK, ESTDEV.

Пры падтрымцы: PÖFF — Tallinn Black Nights Film Festival, Дацкі інстытут Кіно, Эстонскі Інстытут Кіно, Ісландскі Цэнтр Кіно, Нацыянальны Кінацэнтр Латвіі, Літоўскі Цэнтр Кіно, Фінскі Фонд Кіно, Нарвежскі Інстытут Кіно, тэлеканал «Настоящее время», Шведскі Інстытут Кіно, Skalvija, Docudays UA, HER Docs, Беларуская незалежная кінаакадэмія, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, CreateCulture Group, EU NEIGHBOURS.

Генеральны інфармацыйны партнёр: «Люстэрка».

Інфармацыйныя партнёры: 34mag.net, KYKY, cineuropa.org, citydog.io, «Будзьма беларусамі», «Наша Ніва».