Жыхарка Аўстраліі зняла відэа ў TikTok, у якім расказала, што так доўга не магла знайсці жыллё, што засталася бяздомнай. Яна назвала сябе «гарачай» і прызналася, што была вымушаная выкарыстоўваць гэта, каб не жыць на вуліцы, піша партал навінаў news.com.au.
@emwebbily I swear my lips arent purple this lighting is weird #emwebbily #rentalcrisis #prettyprivilege ♬ original sound — Em 👹
За пару тыдняў відэа набрала больш за 20 тысяч праглядаў і стала адным з самых папулярных у TikTok 25-гадовай аўстралійкі Эмілі Уэб. Яна адразу адзначыла, што бяздомная і цяпер знаходзіцца «ў кватэры свайго бойфрэнда».
— Не магу паверыць, што я спускала грошы на арэнду кватэры ўвесь гэты час. Лайфхакі, калі ты — гарачая штучка: ні ў якім разе не плаці за жыллё. Заходзь у [праграму для знаёмстваў] Hinge і заставайся кожную ноч у розных хлопцаў, — дала «параду» аўстралійка.
Паводле Уэб, з ёю «пакуль не здарылася нічога дрэннага». Журналістам news.com.au яна расказала, што жыве ў Голд Косце (горадзе на ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі) і цяпер усе самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў яе машыне. Сама жанчына «кідаецца паміж канапай у сяброў або спатканнямі ў пошуках месца для начлегу».
Праблема, як лічыць Уэб, у крызісе рынку арэнднага жылля ў Аўстраліі.
— Я прапаноўвала заплаціць арэнду за паўгода і нават год наперад, але мне ўсё роўна не пашанцавала, — расказала яна. І дадала: — Звычайна я не папярэджваю мужчын, што мне няма дзе жыць. Не хачу, каб яны адчувалі ціск. Я не лічу сябе бяздомнай.
У каментарах людзі параілі Уэб знайсці працу і прадраклі ёй адзіноту ў сталым узросце. Гэта, можна сказаць, самыя бяскрыўдныя водгукі пра такі спосаб пошуку начлегу.
Некаторыя карыстальніцы TikTok адзначылі, што сваім відэа Уэб заражае людзей «шкоднымі ідэямі», а таксама перасцерагалі яе, бо заставацца дома, па сутнасці, у незнаёмцаў можа быць небяспечна.
І хоць некаторыя мужчыны вырашылі не прапусціць выпадку, паклікаўшы аўстралійку да сябе дадому, многія таксама асудзілі яе паводзіны.
— Сімпатычная жанчына выкарыстоўвае гэтую прывілею, каб карыстацца мужчынамі. Гэта менавіта тое, чаму сёння так шмат мужчын апусцілі рукі ў надзеі сустрэць кагосьці, — упэўнены карыстальнік Dennis Hancock.
— А потым яны яшчэ кажуць, што праблема ў мужчынах, — дадаў чалавек з нікам ALostAlpha.
Дарэчы, Уэб не назавеш чалавекам з нізкім прыбыткам. У аўстралійкі ёсць рахунак на OnlyFans, а ў Instagram ў яе больш чым 100 тысяч падпісчыкаў. Паводле інфармацыі журналістаў, жанчына зарабляе на сацсетках дастаткова, каб плаціць блізу 1000 даляраў за арэнду на тыдзень.
Чытайце таксама