Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  2. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  5. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  6. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  7. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  10. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  11. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  12. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  15. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  16. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


З 1 лістапада чыноўнікі абяцаюць падняць базавую стаўку, да памеру якой прывязаныя зарплаты бюджэтнікаў. Аднак прыбаўка будзе вельмі сціплай (асабліва з улікам разгону інфляцыі). З наступнага месяца таксама патаннеюць некаторыя крэдыты. А 15 лістапада — крайні тэрмін па выплаце асобных падаткаў, у тым ліку збору на першую кватэру. У наступным месяцы чыноўнікі таксама павінныя перагледзець памер пражытачнага мінімуму. Да яго прывязаныя мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама асобныя дапамогі, якія даюцца пры нараджэнні дзяцей. Расказваем пра асноўныя змены лістапада, якія могуць паўплываць на таўшчыню нашых кашалькоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Паспець заплаціць падаткі

Беларусам трэба паспець да 15 лістапада (уключна) заплаціць адразу некалькі падаткаў. Сярод іх — збор за першую кватэру, які ўвялі з гэтага года, транспартны падатак, а таксама зямельны збор.

Чыноўнікі абяцаюць прыбаўку бюджэтнікам (але невялікую)

З 1 лістапада чыноўнікі абяцаюць падняць базавую стаўку — да 212 рублёў. Да яе прывязаныя памеры заробку работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі і работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Апошні раз базавую стаўку павышалі з 1 верасня — да 211 рублёў. У Мінпрацы раней паведамлялі, на якую менавіта суму вырастуць заробкі пасля павелічэння базавай стаўкі: «У лістападзе павелічэнне заробку за кошт росту базавай стаўкі ў выніку складзе ў сярэднім блізу 12 рублёў (ад 5 да 30 рублёў)».

Патаннеюць некаторыя крэдыты

У лістападзе банкі прыкметна знізяць працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах для фізічных і юрыдычных асоб. Гэта адбудзецца на падставе рашэння Нацбанка, які перагледзеў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Калі спрасціць, то гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах.

З лістапада РВСР для фізічных асоб упадуць да 18,84% (цяпер — 22,01%), а для юрыдычных асоб — да 17,39% (цяпер — 20,21%). На гэтую столь павінныя арыентавацца банкі, калі выстаўляюць працэнтныя стаўкі па крэдытах, іх нельга перавышаць.

Да РВСР прывязаныя працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах на нерухомасць і аўтамабілі на агульных умовах. Пры росце гэтага паказчыка банкі павінныя змяніць працэнтныя стаўкі па такіх крэдытах у бок павелічэння.

Мабільныя аператары ўвядуць змены па некаторых паслугах

Кампания А1 з 1 лістапада знізіць кошт доступу ў інтэрнэт для абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны», «Пенсійны» і «Перамога». Плата за 1 МБ інтэрнэт-трафіку з наступнага месяца складзе 0,01 рубля з ПДВ. Цяпер яго кошт — 0,1577 рубля для тарыфных планаў «Сацыяльны», «Пенсійны» і 0,0525 рубля — для плана «Перамога». «Пры гэтым тарыфікацыя на дадзеных тарыфах ажыццяўляецца па 1 Кб», — удаклядняе мабільны аператар.

Мабільны аператар life:) абвясціў, што ў лістападзе перастане аказваць паслугу па вэб-абароне для новых кліентаў. Для ўсіх абанентаў вэб-абарона будзе закрытая 30 лістапада.

Даведаемся, ці павысяць пенсіі і дапамогі

З 1 лістапада ўлады павінныя перагледзець памер пражытачнага мінімуму. Да яго прывязаныя памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама некаторых дапамог, якія даюцца пры нараджэнні дзяцей. Калі бюджэт пражытачнага мінімуму павысяць, то вырастуць, адпаведна, і гэтыя пенсіі і дапамогі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Бліжэй да канца кастрычніка чыноўнікі мусяць агучыць, ці зменяцца з лістапада гэтыя выплаты. Да прыкладу, сацыяльная пенсія па ўзросце цяпер складае 164,25 рубля, а мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняй зарплаты) — 82,13 рубля.

Адменяць зніжкі на паездкі для пенсіянераў у электрычках

З 1 лістапада для пенсіянераў перастане дзейнічаць 50-працэнтная зніжка на паездкі ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Льгота будзе дзейнічаць да канца гэтага месяца. Яе ўводзілі з 1 траўня — на час сезонных сельскагаспадарчых работ.