Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  4. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  5. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  6. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  9. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  14. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  15. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
Читать по-русски


На 2023 год улады паставілі надзіва аптымістычныя мэты эканамічнага развіцця. Не вельмі зразумела, на чым грунтуюцца такія чаканні, тым больш што планы на 2022-ы так і не рэалізаваліся. Паглядзелі, як беларуская эканоміка прайшла гэты год у параўнанні з планамі ўрада.

Галоўным адрозненнем прагнозаў урада на 2022 год ад яго ж чаканняў на 2023-і было тое, што ўлады прызнавалі і агучвалі патэнцыйныя рызыкі, асцярогі і пэўныя песімістычныя чаканні. Тым не менш у цэлым прагноз на гэты год быў даволі аптымістычным — з ростам эканомікі, даходаў насельніцтва і запаволеннем інфляцыі. Аптымізм гэты быў звязаны ў першую чаргу з надзеямі на працяг знешнегандлёвага цуду, які выцягнуў эканоміку ў 2021-м. Аднак ужо тады эксперты крытычна ставіліся да аптымістычных чаканняў урада. Нават пры захаванні ўмоваў для знешняга гандлю імавернасць эканамічнага росту была пад сумневам з прычыны запаволення глабальнага росту, скарачэння лішку попыту і іншых вонкавых фактараў. У такіх умовах тэмпы прыросту ВУП эканаміст Дзмітрый Крук ацэньваў як блізкія да нуля.

Канчатковую карціну па выніках года можна будзе ўбачыць толькі ў пачатку 2023-га, але ўжо цяпер відаць, што дасягнуць пастаўленых урадам мэтаў удалося толькі па захаванні аб’ёмаў золатавалютных рэзерваў. Але большасць асноўных паказчыкаў замест чаканага росту сышлі ў мінус. Адны з галоўных правалаў — разагнаная інфляцыя, якая трымаецца на ўзроўні двухзначнай лічбы, і падзенне даходаў насельніцтва.

  Ожидание Реальность

(по итогам неполного года или заявлениям чиновников об ожиданиях за год)

ВВП 2,9% минус 4,7% (в январе-ноябре к аналогичному периоду 2021-го)
Инфляция 6% 13,3% (в ноябре к аналогичному месяцу 2021-го)
Рост реальных доходов 2% минус 3,9% (в январе-октябре к аналогичному периоду 2021-го)
ЗВР (млрд долларов) не меньше 7 8,469 (на 1 декабря)
Рост экспорта 6,3% минус 6% (в январе-октябре к аналогичному периоду 2021-го)

Што стала асноўнай прычынай няўдач па планах на 2022 год

Мабыць, адной з галоўных прычын, з якой сёлета не ўдалося дасягнуць эканамічнага росту ці хаця б захаваць яго на ўзроўні 2021 года (з усімі наступствамі), стала падтрымка беларускімі чыноўнікамі вайны Расіі ва Украіне. Гэта прывяло да разрыву вялікай часткі знешнегандлёвых адносін, уключаючы двух буйных партнёраў — Украіну і ЕС, узмацнення санкцыйнага ціску і нежадання буйных сусветных кампаній мець справы з Беларуссю. Паводле словаў Рамана Галоўчанкі, пад пагрозу была пастаўленая фактычна траціна ВУП, або 21 млрд даляраў.

Калі б Аляксандр Лукашэнка не аддаў тэрыторыю Беларусі для расійскіх ракет і эшалонаў, якія ішлі ва Украіну з вайной, патэнцыял для эканамічнага росту ці хаця б захавання ўзроўню папярэдняга года, хутчэй за ўсё, быў бы нашмат вышэйшым. Магчыма, эканоміка не справілася б з пастаўленымі чыноўнікамі мэтамі (усё ж у рэгіёне ідзе вайна, а мэты былі занадта аптымістычнымі), але не сутыкнулася б з такой колькасцю выклікаў, не прасела б як сама эканоміка, так і даходы грамадзян краіны. Але тут таксама трэба ўлічваць дапамогу Масквы, якую яна аказвае Мінску. Да прыкладу, па падтрымцы беларускіх НПЗ.

Якія амбіцыйныя планы былі ў чыноўнікаў па стрымліванні цэн, а што (не) атрымалася па факце

Між тым адзін з паказчыкаў, запланаваных на 2022 год, выглядаў нерэалістычным з самага пачатку. Гэта інфляцыя, якую ўлады спадзяваліся ўтрымаць на ўзроўні 6% нават нягледзячы на тое, што па выніках 2021 года яна была 10%. Тады стрымаць яе не ўдалося нават рэгуляваннем цэн на доўгі спіс тавараў. Утрымліваць рост цэн не ўдавалася з самага пачатку года, то-бок нават да пачатку вайны і ўплыву яе наступстваў на беларускую эканоміку. Але ўвосень ўрад вырашыў дзейнічаць радыкальна і восенню фактычна забараніў павышаць цэны. Дзякуючы гэтай меры цягам двух месяцаў атрымлівалася даваць справаздачу аб дэфляцыі, але ў гадавым выражэнні інфляцыя ўсё роўна перавысіла леташні ўзровень, запаволіўшыся ў лістападзе пасля моцнага вясновага і летняга разгону і дасягнуўшы ўзроўню 13,3%.

Як чыноўнікі імкнуліся бачыць пазітыў у эканоміцы

На фоне сыходу ў адмоўную плоскасць многіх макраэканамічных паказчыкаў беларускія чыноўнікі цягам года заяўлялі пра поспехі. Паводле словаў прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, урад «шмат у чым справіўся» з галоўнай задачай на гэты год — «каб краіна не заўважыла санкцый». Раней ён адзначаў восеньскае паляпшэнне месячнай дынамікі ВУП, а міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заяўляў пра выхад на стратэгію аднаўленчага росту, калі эканоміка была ў мінусе на 4,7% да мінулага года. Але, як відаць, аптымізм не дапамог дасягнуць пастаўленых на гэты год мэтаў у эканоміцы.