Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  2. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  3. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  4. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  5. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  6. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  7. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  8. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  9. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  10. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  11. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  12. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  13. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
Читать по-русски


Неадкладнае спыненне агню, на якім настойвае Лукашэнка, выгаднае толькі аднаму суб’екту — Пуціну. Гэты час ён выкарыстоўвае для замацавання пазіцый, аднаўлення рэсурсных здольнасцяў і запуску АПК, які ўжо не здольны працаваць на ранейшых магутнасцях, арганізацыі ўнутраных правакацый у Еўропе, тэрарыстычнага ціску на Украіну. Так «Люстэрку» пракаментаваў прапанову Аляксандра Лукашэнкі пра перамір'е дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Михаил Подоляк. Фото: Reuters
Міхаіл Падаляк. Фота: Reuters

— Усё, што кажа Лукашэнка, выглядае несучасна, абсурдна і нязменна анекдатычна. У гэтым няма ні найменшай логікі, ні разумення рэальнай сітуацыі. Украіна не была ў складзе NATO, вайскоўцы дзяржаваў NATO не сядзяць ва ўкраінскіх акопах. Гэта класічная маніпуляцыя ў выкананні Лукашэнкі і банальны пераказ традыцыйнай хлусні Пуціна, нязменна скіраванай на апраўданне сваіх безумоўных злачынстваў. Расіяне несправакавана, агрэсіўна ўварваліся на суверэнную тэрыторыю не для барацьбы з NATO, а выключна з мэтай арганізацыі масавых забойстваў украінцаў. Не трэба шукаць іншых матываў і не трэба працягваць слухаць прымітыўную даваенную рыторыку. Расія ўжо даўно мае непасрэдную мяжу з краінамі NATO — Польшчай, Эстоніяй, Літвой, Латвіяй, Нарвегіяй, але ўсё роўна пачала класічную захопніцкую вайну ва Украіне. Расійская агрэсія стала прычынай таго, што Фінляндыя вырашыла ўступіць у NATO — мяжа з NATO павялічыцца яшчэ на 1309 км. Лукашэнка проста пераказвае анекдатычны міф, і не больш за тое, — заявіў Падаляк.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны нагадаў, што Расія вядзе з ягонай краінай вайну на знішчэнне.

— І ўжо дакладна называць «перамовамі» тое, што прапануе Лукашэнка, нельга. Ён кажа не пра перамовы, але ён, адчуваючы сур’ёзнае ўнутранае напружанне ад усведамлення падзей і наступнага фіналу, чарговым разам моліць прызнаць ультыматыўныя патрабаванні РФ як боку, які прайграе. Замрыце, не ваюйце, пакіньце ім акупаваныя тэрыторыі і катэгарычна не бярыце зброю ў партнёраў — усё гэта выглядае па-дурному і відавочна не мае дачынення да рэальнасці, — мяркуе ён.

Падаляк заявіў, што перамовы пра мір адбудуцца толькі ў той момант, калі Расія выведзе ваенны кантынгент з тэрыторыі Украіны за межы тэрыторый па стане на 1991 год.

— Неадкладнае спыненне агню, на якім настойвае Лукашэнка, паўтару, выгадны толькі аднаму суб’екту — Пуціну. Гэты час ён выкарыстоўвае для замацавання пазіцый, аднаўлення рэсурсных здольнасцяў і запуску АПК, які ўжо не здольны працаваць на ранейшых магутнасцях, арганізацыі ўнутраных правакацый у Еўропе, тэрарыстычнага ціску на Украіну. Мы не будзем страляць сабе ў нагу і падводзіць украінскае войска і народ, якія ўжо панеслі столькі беззваротных страт у гэтай вайне, — дадаў дарадца.

Падаляк агучыў, як мусіць завяршыцца вайна і што трэба для ўстанаўлення міру — паўнавартасны вывад расійскай арміі з тэрыторыі Украіны, вяртанне дэпартаваных украінцаў і ваеннапалонных, прыцягненне да юрыдычнай адказнасці і выплата Расіяй рэпарацый за нанесеную шкоду, а затым — жорсткае абмеркаванне пасляваеннага свету, глабальных прынцыпаў бяспекі з рэзкім змяншэннем ролі РФ.

— Агрэсар не можа дыктаваць умовы міру. Асабліва праз спецыфічных і безрэпутацыйных пасрэднікаў. Гэта падобна, хутчэй, да сітуацыі, калі прапануюць адпетага гвалтаўніка зрабіць аднаасобным суддзёй у разглядзе справы яго безумоўнай ахвяры, — падсумаваў Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 31 сакавіка з пасланнем да народа і парламента, прапанаваў спыніць баявыя дзеянні ва Украіне «без права перамяшчэння і перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідання зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі».

— Усё, мёртва. Замерлі! І калі Захад чарговым разам паспрабуе выкарыстаць паўзу ў баявых дзеяннях для ўзмацнення сваіх дзеянняў падманам — Расія абавязаная задзейнічаць усю моц ВПК і войска для перадухілення эскалацыі канфлікту: і фосфарныя боепрыпасы, і збеднены ўран, і ўзбагачаны ўран, калі чарговым разам будзе падман, — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, «немагчыма перамагчы ядзерную дзяржаву», таму ён прапанаваў бакам сесці за стол перамоваў.