Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  2. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  3. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  4. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  5. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  6. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  7. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  8. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  9. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  10. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  11. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  12. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  13. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  14. Кремль продолжает демонстрировать нежелание идти на территориальные компромиссы по Украине — ISW
  15. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  16. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  17. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
Читать по-русски


У Польшчы правялі сацыялагічнае даследаванне наконт таго, як жыхары краіны ставяцца да беларусаў і Беларусі. Вынікі пацвердзілі, што стаўленне моцна змянілася праз тое, што Беларусь дапамагла вайне Расіі супраць Украіны. Апытанне паказала, што палякі ўсё яшчэ аддзяляюць беларусаў ад беларускай дзяржавы і лічаць, што іх трэба падтрымліваць.

Белорусская манифестация на День Воли, Варшава, 2023 год. Фото: Andrew Keymaster, Unsplash
Беларуская маніфестацыя на Дзень Волі, Варшава, 2023 год. Фота: Andrew Keymaster, Unsplash

Даследаванне было праведзенае на замову польскай грамадскай арганізацыі «Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага», падведамаснай Міністэрству культуры, дзейнасць якой скіраваная на пабудову дыялогу паміж палякамі і народамі Усходняй Еўропы. Апытанне праводзілі ў сярэдзіне траўня 2023 года шляхам тэлефонных інтэрв'ю, удзел у ім узялі 1002 чалавекі з польскіх гарадоў і вёсак, выбарка адпавядае структуры насельніцтва Польшчы па поле, узросце, рэгіёне і велічыні населенага пункта пражывання.

Як канстатуюць аўтары даследавання, у 2020 годзе супраціў беларускага грамадства дыктатуры Лукашэнкі выклікаў у Польшчы пазітыўны водгук, зламаўшы шматлікія стэрэатыпы пра беларусаў, якія нібыта змірыліся са сваім лёсам і не здольныя на масавыя паўстанні ў імя абароны асноўных правоў і свабод. Аднак брутальная расійская агрэсія, у якой брала ўдзел і Беларусь, выклікала масавае абурэнне, скіраванае ў першую чаргу супраць расіян, але з імі — і супраць беларусаў.

Як, на думку палякаў, Беларусь і беларусы ставяцца да Польшчы?

У рэспандэнтаў спыталі, якім яны бачаць стаўленне іншых дзяржаваў да Польшчы (гэта адбіваецца і на іх уласным стаўленні). Яшчэ тры гады таму ў аналагічным пытанні ўдзельнікі адзначалі ў асноўным варожае стаўленне толькі з боку Расіі (65%), у той час як пра Беларусь так казалі толькі 31%. Да 2023 года ўсё змянілася: цяпер 82% палякаў лічаць, што Беларусь варожа ставіцца да Польшчы (нагадаем, беларуская прапаганда пастаянна выстаўляе Польшчу ворагам). У непрыязным стаўленні Расіі ўпэўнены ўжо 91% апытаных.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

А вось успрыманне стаўлення саміх беларусаў адрозніваецца ад таго, што палякі прыпісваюць афіцыйнаму Мінску. Доля прыхільнікаў тэзісу пра тое, што беларусы прыязна ставяцца да Польшчы, цяпер не такая высокая, як у 2020 годзе, але такое перакананне ўсё яшчэ мае траціна апытаных (34%). Аднак тых, хто лічыць стаўленне беларусаў непрыязным, больш — 49%. Тры гады таму іх было толькі 15%, у той час як меркавання пра прыязнае стаўленне прытрымліваліся 63%.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

З расейцамі падобная дынаміка, толькі лічбы яшчэ больш палярныя: да вайны 53% палякаў былі ўпэўненыя ў іх пазітыўным стаўленні да Польшчы, цяпер жа 76% упэўненыя ў адваротным. З украінцамі, наадварот, вырасла з 65 да 81% колькасць тых, хто лічыць іх стаўленне да Польшчы прыязным.

Які палякі бачаць Беларусь?

Удзельнікаў даследавання спыталі пра тое, якія асацыяцыі ўзнікаюць у іх са словам «Беларусь». У большасці яны аказаліся негатыўнымі. Самыя частыя асацыяцыі былі звязаныя з аўтарытарным рэжымам і Аляксандрам Лукашэнкам (разам 42%), многія адзначылі залежнасць ад Расіі і ўдзел у вайне (разам 19%), згадвалі і міграцыйны крызіс на мяжы.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Таксама палякаў папрасілі ацаніць Беларусь па пяці паказчыках, выставіўшы ёй ад 1 да 5 балаў: наколькі яна, на іх думку, сучасная, багатая, дэмакратычная, ці выклікае давер і ці варта яе наведваць. Вынікі аказаліся непахвальнымі для нашай краіны. Ні па адным з паказчыкаў сярэдні бал не перавысіў 3 пунктаў, асабліва нізкім ён быў у пытаннях дэмакратычнасці і даверу. Толькі ў плане турыстычнай цікавасці стаўленне схілілася хутчэй у пазітыўны бок (2,9 бала).

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского

Што ведаюць пра беларусаў і Беларусь?

Адно з пытанняў даследавання датычыла таго, які асабісты досвед ёсць у палякаў з беларусамі і Беларуссю. Аказалася, што сувязі даволі цесныя. 42% адзначылі, што асабіста ведаюць кагосьці з беларусаў або маюць у Беларусі сяброў, знаёмых. Такія рэспандэнты, адзначаюць аўтары даследавання, значна часцей за іншых адказвалі, што беларусы прыязна ставяцца да Польшчы, выказвалі да нашых суайчыннікаў больш эмпатыі і менш абвінавачвалі беларусаў у сітуацыі, у якой яны аказаліся (накшталт «самі выбралі сабе такога прэзідэнта»).

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Акрамя таго, траціна (32%) апытаных сказала, што рэгулярна сочаць за інфармацыяй на тэму Беларусі, а 5% наведваюць у Польшчы мерапрыемствы і акцыі, звязаныя з Беларуссю і беларускай культурай, 6% бывалі ў Беларусі цягам апошніх 10 гадоў па справах або ў родных, сяброў.

Пра падзеі 2020 года ў Беларусі больш чым палова палякаў (55%) на гэты момант не ведае. Тым не менш многім вядома пра фальсіфікаваныя выбары і пратэсты, якія былі жорстка задушаныя ўладамі (сумарна 54%), яшчэ 9% успомнілі зноў жа пра міграцыйны крызіс (тут можна было назваць больш чым адзін варыянт).

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Палякі таксама аказаліся нядрэнна абазнанымі што асноўных дзеячаў беларускай палітыкі. Практычна ўсе (88%) ведаюць, хто такі Лукашэнка, пры гэтым больш чым палова распазнае імёны Святланы Ціханоўскай, палітзняволенага журналіста і дзеяча польскай меншасці Анджэя Пачобута і ўжо вызваленай кіраўніцы Саюза палякаў Анжалікі Борыс, у тым ліку каля траціны ведае, хто гэта такія. Ёсць пазнавальнасць і ў нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, менш ведаюць пра Паўла Латушку і Святлану Алексіевіч.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Як ставяцца да беларускіх уладаў?

Даследаванне паказала, што практычна ўсе палякі (88%) ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі негатыўна. Нейтральную пазіцыю занялі 9%. Пазітыўнае стаўленне да палітыка выказалі толькі 3%.

Такую ацэнку апытаныя патлумачылі ў асноўным тым, што Лукашэнка кіруе дыктатарскімі метадамі, выкарыстоўвае рэпрэсіі супраць свайго народа, фальсіфікуе выбары, у сваёй палітыцы залежны ад Расіі і Уладзіміра Пуціна.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага
График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Цяперашнія польска-беларускія адносіны 75% рэспандэнтаў ацанілі як дрэнныя альбо вельмі дрэнныя. Добрымі іх лічаць толькі тыя ж 3%, нейтральнымі — 20%.

Што думаюць пра ўдзел Беларусі ў вайне?

Улады Беларусі аказваюць частковую або поўную падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны — такога меркавання прытрымліваецца большасць рэспандэнтаў, пры гэтым больш чым палова (53%) упэўненыя, што менавіта ваеннага ўдзелу ў агрэсіі Беларусь не бярэ.

Што да стаўлення саміх беларусаў да вайны, то, паводле ўяўленняў 42% палякаў, беларускае грамадства ў асноўным інертна і пасіўна ставіцца да расійскай агрэсіі, а яшчэ 39% упэўненыя, што беларусы ў асноўным супраць вайны і спачуваюць украінцам. Толькі 12% лічаць, што большасць беларусаў падтрымлівае вайну.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Як ставяцца да эмігрантаў з Беларусі і беларускіх палякаў?

Большасць палякаў (73%) выказалася за тое, каб эмігранты з Беларусі мелі дадатковую падтрымку ў Польшчы ў параўнанні з прыезджымі з іншых краін. На думку 43% апытаных, падтрымліваць трэба толькі тых беларусаў, хто пераехаў у Польшчу праз пагрозу палітычнага пераследу. Яшчэ 30% лічаць, што падтрымліваць варта ўсіх прыезджых беларусаў, напрыклад даючы ім доступ да рынку працы. І толькі чвэрць лічыць, што ў беларусаў не мусіць быць ніякіх прывілеяў.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Што да жыхароў Беларусі, якія ідэнтыфікуюць сябе як палякі, большасць рэспандэнтаў (79%) успрымае іх як сваіх суайчыннікаў — такіх самых палякаў. 60% лічаць, што такім людзям належаць прывілеі ў Польшчы, напрыклад па Карце паляка.

Цікава, што наконт прыярытэтаў палітыкі ў дачыненні да Беларусі меркаванні палякаў падзяліліся. Даволі многія (46%) лічаць, што менавіта правы беларускіх палякаў мусяць быць прыярытэтам для польскіх уладаў і дзеля іх можна пайсці на нейкія кампрамісы з Лукашэнкам. Аднак яшчэ больш рэспандэнтаў (54%) прытрымліваецца думкі, што прыярытэтам польскай палітыкі павінная быць дэмакратызацыя ўсёй Беларусі, і ўлады Польшчы не мусяць ісці ні на якія дамоўленасці з Лукашэнкам, нават калі гаворка пра беларускіх палякаў.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Аналагічна падзяліліся меркаванні і па іншым пытанні: 72% апытаных лічаць, што палякі ў Беларусі падвяргаюцца асаблівай дыскрымінацыі, аднак 79% упэўненыя, што рэжым аднолькава дыскрымінуе ўсіх беларусаў з дэмакратычнай пазіцыяй незалежна ад іх нацыянальнасці.

Якой мусіць быць палітыка ў дачыненні да Беларусі і беларусаў?

Большасць апытаных (79%) лічыць, што Польшча зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі ўсталяваліся свабода і дэмакратыя. 20% адзначылі, што іх хвалююць праблемы Беларусі і беларусаў. Больш чым палова (56%) прытрымліваецца думкі, што беларусам трэба дапамагаць і падтрымліваць іх, як калісьці заходнія краіны падтрымлівалі палякаў у барацьбе з камунізмам.

Каля траціны (35%) лічаць, што ў сваіх праблемах беларусы вінаватыя самі, бо калісьці выбралі сабе такога прэзідэнта. На выказванне «спачуваю беларусам, але ў нас свае праблемы, хай разбіраюцца самі» адказы атрымаліся палярнымі: 47% згодныя, 43% — не. Яшчэ менш рэспандэнтаў лічыць, што сітуацыя ў Беларусі — праблема толькі беларусаў і ніхто іншы не мусіць умешвацца (37% супраць тых жа 43%).

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

На думку амаль паловы (46%) рэспандэнтаў, Польшча і Захад павінныя актыўна процідзейнічаць беларускаму рэжыму, падтрымліваць апазіцыю. Кожны пяты (21%) лічыць, што трэба ўводзіць санкцыі, палітычна і эканамічна ізаляваць Беларусь праз суўдзел у вайне. Адначасова амаль столькі ж (19%) упэўненыя ў адваротным: што Захаду трэба аднавіць дыялог і абмежаваную супрацу з рэжымам Лукашэнкі, бо толькі так ёсць шанцы паўплываць на падзеі ўнутры Беларусі.

График: Центр диалога имени Юлиуша Мерошевского
Графік: Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага

Падводзячы вынік, аўтары даследавання адзначаюць, што беларускі народ у вялікай меры страціў той крэдыт даверу ў палякаў, які меў раней, і стаўленне да Беларусі моцна пагоршылася ў сувязі з Расіяй. Аднак хоць і ў меншай ступені, але палякі ўсё яшчэ раздзяляюць стаўленне да беларусаў і стаўленне да дзяржавы. Важна і тое, што праз падзеі апошніх гадоў узровень цікавасці да Беларусі вырас, нашая краіна выйшла з «зоны забыцця», заняўшы важнае месца ў мысленні палякаў. Яны ўспрымальныя да лёсу праціўнікаў Лукашэнкі і ахвяр рэпрэсій, вялікую ролю таксама адыгрывае геаграфічная і культурная блізкасць.

«Можна казаць пра вялікі грамадскі патэнцыял для адносін з беларускім народам. Яго ствараюць такія элементы, як адназначнае і прынцыпова негатыўнае стаўленне да рэжыму Лукашэнкі, неабходнасць падтрымкі дэмакратычных сіл, ухваленне дапамогі беларусам, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Гэта стварае кантэкст для дзеянняў як з боку польскіх уладаў, так і з боку грамадзянскай супольнасці», — рэзюмуе Цэнтр Мерашэўскага.

Чытайце таксама