Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  2. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  3. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  4. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  5. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  6. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  7. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  8. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  9. Кремль продолжает демонстрировать нежелание идти на территориальные компромиссы по Украине — ISW
  10. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  11. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  12. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  13. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  14. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  15. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  16. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  17. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
Читать по-русски


31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру-2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, акрэслівае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы. На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру (Шырын Эбадзі, Рыгаберта Менчу Тум), маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Наталля Пінчук падчас выступу. 31 жніўня 2023 года. Фота: Скрыншот трансляцыі
Наталля Пінчук падчас выступу. 31 жніўня 2023 года. Фота: Скрыншот трансляцыі

У пачатку свайго выступу Наталля Пінчук адзначыла, што, на жаль, заходні свет цяпер рэдка заўважае Беларусь:

— Таму падкрэслю: Беларусь — не Расія, а Лукашэнка — не Беларусь. А сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Гэта тыя самыя звычайныя людзі, якія зрабілі надзвычайныя рэчы ў 2020 годзе, здзівілі свет, калі мільёны беларусаў узялі ўдзел у мірных пратэстах супраць нахабна сфальсіфікаваных выбараў. І па-ранейшаму беларускае грамадства ненавідзіць дыктатуру, ніколі не пагадзілася на выкарыстанне тэрыторыі краіны Расіяй для агрэсіі супраць нашых добрых суседзяў — украінцаў, супраціўляецца гэтаму як можа.

Наталля расказала на канферэнцыі пра свайго палітзняволенага мужа Алеся Бяляцкага. Яна адзначыла, што ў 2021 годзе ён ведаў, што яго рана ці позна арыштуюць ізноў, аднак адчуваў сябе маральна абавязаным рабіць усё дзеля вызвалення ўжо ўвязненых калегаў-праваабаронцаў і паказваць прыклад іншым.

— Пасля арышту ўбачыць яго мне дазволілі толькі праз год. Спатканне было праз шкло. Алесь быў вельмі пазітыўны і аптымістычны, але разумеў, што яму пагражае. Не ведаю, калі мы ўбачымся зноў. Але яго маральна не зламаюць, бо ён мае пачуццё місіі. Яно дапамагло Алесю вытрымаць 10 гадоў таму папярэдняе лукашэнкаўскае зняволенне і падтрымлівае ягоны дух цяпер, калі ён у турме перасягнуў 60-гадовы ўзрост. Бо Алесь Бяляцкі з самага юнацтва, з часоў камуністычнай дыктатуры, прысвяціў жыццё барацьбе за фундаментальныя правы чалавека — права быць свабодным, права выбіраць уладу, права быць сабой.

Наталля Пінчук заявіла, што, каб дагадзіць Пуціну, Лукашэнка працягвае адбіраць у беларусаў усе правы, у тым ліку права на ідэнтычнасць:

— Закрытыя тысячы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку ўсе, якія займаюцца адраджэннем нацыянальнай культуры і мовы. Зняволеныя педагогі, пісьменнікі, журналісты, музыканты і мастакі. Так расчышчаецца прастора для выкарыстання Беларусі як плацдарму для расійскага рэваншызму. Беларускія праваабаронцы і іншыя адважныя людзі ў лукашэнкаўскіх вязніцах узятыя ў палон за жаданне бачыць сваю краіну свабоднай ад дыктатуры і расійскага паняволення.