Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  2. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  3. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  4. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  5. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  6. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  7. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  8. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  9. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  10. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  11. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  12. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  13. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  14. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  15. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду пра пасажырскія перавозкі, але заадно вырашыў расказаць пра карупцыю на «Бабулінай крынцы» — праўда, прызнаўся, што многія факты агучыць не можа, бо ідзе следства.

Геннадий Скитов. Фото: "Бабушкина крынка"
Генадзь Скітаў. Фота: «Бабуліна крынка»

«У верасні 2019 года на пасаду дырэктара прызначаны спадар Скітаў (генеральным дырэктарам холдынгу. — Заўв. рэд.), сфармаваў сваю каманду. Многія любяць пра гэта казаць: «Каманда, мы, тут… «Я заўсёды вас аберагаў ад гэтага — ніякіх каманд. Мусіць быць структура кіраўнічая, іншае. Сваю каманду менеджараў, цалкам замкнуў на сябе фінансавыя патокі», — паведаміў Лукашэнка.

Паводле яго, дырэктар прызначаў усіх пад кантролем губернатара — у той час ім быў Леанід Заяц.

Лукашэнка не стаў называць прозвішчы, але сказаў, каго і на якую пасаду запрасіў Скітаў: на месца першага намесніка — кагосьці са Шчучынскага завода «Аўтаправод», кагосьці паклікаў у кіраўнікі з ААТ «МАЗ». На месца дырэктараў філіялаў — начальніка Барысаўскага РУУС і супрацоўніка АБЭЗ. Свайго кіроўцу прызначыў начальнікам вытворчасці сыроў.

«Стрыечны пляменнік, стрыечны брат і сын. Ну як жа без гэтага. Апускаю гэтыя ўсе следчыя дзеянні. У выніку гады два мы працавалі з бандамі гэтымі», — падсумаваў Лукашэнка.

Кіраўнік КДБ Іван Церцель далажыў, што затрымалі 26 чалавек, на гэты момант 15 з іх арыштаваныя.

«Арыштаваныя. Глядзіце, каб не разбегліся. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў узятыя ў распрацоўку восем камерцыйных груп, якія ўсталявалі кантроль на выгадных для сябе ўмовах над экспартам у Расію прадукцыі шэрагу айчынных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Цяпер пачнуць выць і крычаць: была «справа дактароў», была справа яшчэ кагосьці, цяпер — «справа малочнікаў»», — сказаў Лукашэнка.

Ён абмаляваў схему: у Расіі былі падкантрольныя суб’екты гаспадарання, што дазваляла прадаваць малочную прадукцыю з мінімальнай нацэнкай, а потым рэалізоўваць тавар канчатковаму спажыўцу па вышэйшай цане. Лукашэнка ўпэўнены, што рэалізацыя такой схемы не магла праходзіць без удзелу службовых асобаў прадпрыемстваў і дзяржорганаў.

«Што ж адкажаце, калі будуць вашыя твары там свяціцца? Там свецяцца і чальцы ўрада, я не называю пакуль прозвішчаў, пакуль ідзе следства», — заявіў Лукашэнка.

Ён прыгразіў чыноўнікам: «Мала не падасца. Будзе ў вачах цёмна. Якімі б надзейнымі і адданымі мне ні былі. Гэта пытанне не Лукашэнкі, гэта пытанне дзяржаўнай важнасці».