Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  2. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  3. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  4. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  5. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  6. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  7. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  8. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  9. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  10. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  13. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
Читать по-русски


25 лютага 2024 года ў Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. «Люстэрка» распытала беларускіх палітыкаў, ці намераныя яны ўдзельнічаць у гэтым электаральным працэсе, ці гатовыя падтрымліваць незалежных кандыдатаў і ці раяць яны беларусам байкатаваць выбары ці ісці на выбарчыя ўчасткі.

Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі

— Для пачатку не будзем называць гэта выбарамі. Гэта бязвыбары. Для мяне пытанне пра тое, ці буду я падтрымліваць кагосьці з кандыдатаў гучыць як калі б мяне спыталіся, ці падтрымліваем мы акцёра, які грае выбары. Гэта п’еса, і фінал яе ўжо напісаны — дастаткова адкрыць апошнюю старонку. Што там падтрымліваць?

У людзей і так няма матывацыі ўдзельнічаць у гэтым фарсе, таму дадаткова іх заклікаць [ігнараваць выбары] не мае сэнсу. Калі будуць заганяць на ўчасткі — галасуйце супраць усіх.

Ці можа быць эфектыўным байкот? Калі маюцца на ўвазе фармальныя лічбы, дык ЦВК напіша тыя лічбы, якія скажуць, і прызначыць дэпутатамі тых, на каго пакажуць зверху.

У цяперашніх умовах ніколі не ведаеш, што спрацуе, а што не. Рэжым зрабіў усё, каб змена ўлады шляхам выбараў стала немагчымай. Пытанне ў тым, што нас набліжае да перамен. І гэта дакладна не той кантрафакт, які нам падсоўваюць пад маркай выбараў.

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленя

— Яшчэ 10 жніўня ў развіццё прынятай на канферэнцыі «Новая Беларусь» агульнай заявы па выбарам 2024 году мы апублікавалі пазіцыю каманды НАУ і намесніка кіраўніцы Кабінета, якая грунтуецца на тым, што мы не прызнаем гэтыя выбары выбарамі.

Мы канстатавалі, што ўвогуле ніякія электаральныя кампаніі ў Беларусі цяпер немагчымыя, а тое, што арганізоўвае нелегітымны рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца імітацыяй і злачынствам. Нашая пазіцыя заснаваная на базавай тэзе — у Беларусі адсутнічаюць легітымныя органы ўлады, якія маюць права на правядзенне якіх-небудзь электаральных кампаній.

Мы заклікаем беларусаў ігнараваць і не удзельнічаць у імітацыі выбараў. Калі ж вас будуць прымушаць удзельнічаць пад пагрозамі — зыходзьце з меркаванняў уласнай бяспекі. У любым выпадку мы павінныя разумець, што гэта не выбары, яны не будуць прызнаныя, як і іх вынікі, а любы прымус да ўдзелу ў іх незаконны.

Мы заклікаем дэмакратычныя сілы прадоўжыць фармаванне і ўмацаванне альтэрнатыўных палітычных інстытутаў на транзітны перыяд.

Што да незалежных кандыдатаў, то ў наяўных умовах мы не лічым магчымым аніякае сапраўды незалежнае вылучэнне і тым больш абранне незалежных кандыдатаў дэпутатамі і, як мы ўжо сказалі, мы не падтрымліваем і не прызнаем гэтую імітацыю выбараў цалкам.

Што да стратэгіі, то мы бачым яе наступным чынам — міжнароднае непрызнанне гэтай імітацыі і яе вынікаў. Неабходна выкарыстаць гэтае непрызнанне для паглыблення ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.

Мэта — давесці, што пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, рэстарту сістэмы не будзе і аніякія імітацыі электаральных кампаній не дапамогуць «перагарнуць старонку» у міжнародных стасунках, а зробяць толькі горш. Выйсце ж з гэтай сітуацыі — Беларусы заўсёды змогуць дамовіцца з беларусамі. Але дамаўляцца з Лукашэнкам нам няма пра што.

Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады, палітолаг

Каардынацыйная рада падтрымлівае агульную пазыцыю дэмакратычных сілаў па гэтым пытаньні, якая выкладзеная на канферэнцыі «Новая Беларусь».

У Беларусі не можа з выбараў і рэжым Лукашэнкі не ў стане прыдумаць нічога новага. Зноў будуць стэрыльныя спісы, кандыдаты, прадвызначаныя маніпуляцыямі ў камісіях, прымус да галасавання, укіды, каб правесці сваіх людзей.

Але пасля 2020 года ўсе гэтыя маніпуляцыі ўжо не працуюць. Людзі ведаюць, што выбараў няма, што яны будуць фальсіфікаваныя. Таму ўдзельнічаць у гэтым фарсе няма ніякага сэнсу.

Тым больш што ёсць выбары ў Каардынацыйную раду, ёсць мажлівасць узяць удзел у першых жывых сапраўдных дэмакратычных выбарах. Гэта першая спроба адпрацоўкі дэмакратычнага працэсу ў Беларусі, і Каардынацыйная рада цяпер на гэтым канцэнтруецца.

Арганізаваць байкот афіцыйным выбарам будзе вельмі складана, бо, па-першае, на іх няма парогу яўкі, ужо не кажучы пра ўсе інструменты маніпуляцыі, якія ёсць ва ўладаў. Па-другое, байкот — па-за законам. Любыя заклікі да яго будуць рэпрэсавацца. Рэпрэсіўная машына як працавала, так і працуе. Таму я не бачу мажлівасці арганізаваць актыўны байкот.