Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не абмяркоўвалі планаў што да захопу Еўропы. Пра гэта беларускі палітык расказаў супрацоўнікам дзяржСМІ 12 красавіка перад сустрэчай у Крамлі з расійскім кіраўніком.
Лукашэнка падкрэсліў, што заявы пра тое, што Францыя збіраецца скіраваць ва Украіну войскі, былі зробленыя для таго, каб яго з Пуціным «запалохаць».
— Тое, што Беларусь уступіць у вайну і іншае, — гэта з той жа оперы, што мы з Пуціным заўтра збіраемся захапіць Еўропу. Гэта праўда? Гэта лухта, гэта хлусня поўная. Мы ніколі нават не абмяркоўвалі гэтага пытання, — сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, заяву пра магчымую адпраўку сухапутных войскаў ва Украіну прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон агучыў у канцы лютага на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы. Гэта выклікала вялікі рэзананс. Пазней кіраўнік МЗС Францыі ўдакладніў, што заходнія вайскоўцы ва Украіне могуць быць задзейнічаныя ў вырашэнні задач, не звязаных з ваеннымі дзеяннямі, напрыклад у кіберабароне, вытворчасці зброі ва Украіне, размініраванні.
Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што канфлікт Расіі з альянсам непазбежны, калі вайскоўцаў краін NATO адправяць ва Украіну.
Чытайце таксама