Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  2. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  3. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  4. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  5. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  6. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  7. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  10. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  11. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  12. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  13. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  14. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
Читать по-русски


Як стала вядома «Люстэрку», намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім. Бакі абмеркавалі вострыя пытанні што да мяжы і ўезду беларускіх аўто. Нагадаем, 25 ліпеня Сікорскі заявіў, што пытанне пра поўнае закрыццё межаў з Беларуссю не знятае з парадку дня.

Глава МИД Польши Радослав Сикорский. Фото: Flickr / Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Flickr / Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland

У прэс-службе Латушкі расказалі, што ініцыятыва размовы ішла ад міністра замежных справаў Польшчы. Ён падкрэсліў, што краіна аддзяляе беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі і будзе прытрымлівацца пазіцыі не абмяжоўваць перасячэнне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы.

— Польшча робіць захады, каб змякчаць умовы для легалізацыі беларусаў, — адзначае прэс-служба. — Яна таксама не плануе ўводзіць забарону на выкарыстанне асабістых аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй і не плануе канфіскоўваць іх, як гэта робіцца ў дачыненні да аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй.

Пры гэтым, паводле Сікорскага, Польшча працягвае патрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынца, які забіў польскага салдата. І дабіваецца вызвалення палітычных зняволеных, у тым ліку актывіста Андрэя Пачобута.

— Міністр замежных справаў Польшчы падкрэсліў, што беларусы — еўрапейскі народ і будучыня беларускага народа — у агульным еўрапейскім доме, — адзначае прэс-служба. Павел Латушка падзякаваў яму за прынцыповую пазіцыю і адзначыў, што для беларусаў важнае лідарства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе як краіны, якая найбольш глыбока разумее важнасць падтрымкі дэмакратычнага руху і дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама важнасць адкрытасці Еўропы.

Нагадаем, 25 ліпеня польскі міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі заявіў, што адносіны Польшчы з Беларуссю «дрэнныя з віны Беларусі», у тым ліку і праз міграцыйны крызіс. А пытанне пра поўнае закрыццё мяжы яшчэ не знятае з парадку дня — міністр назваў такі крок «суверэнным правам Польшчы» і дадаў, што «Беларусь можа не пакінуць іншага выбару».

Некалькі дзён таму польскія СМІ паведамілі са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах, што польскія і беларускія чыноўнікі вядуць перамовы наконт вызвалення Андрэя Пачобута. Сярод аргументаў, якія можа выкарыстоўваць Польшча ў гэтых перамовах, — поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю.

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Шэйна таксама заявіў, што суседняя краіна можа спыніць беларускія грузаперавозкі праз сваю мяжу, калі беларускія ўлады не выканаюць трох умоваў. Гэта спыненне патоку мігрантаў да беларуска-польскай мяжы, выдача забойцы польскага салдата і вызваленне зняволеных палякаў.

У канцы чэрвеня ў Кітай з афіцыйным візітам злётаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які паскардзіўся Сі Цзіньпіну на беларускія ўлады і на сітуацыю на мяжы.

Тым не менш міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што «шантаж з нагоды транзіту кітайскіх тавараў у Польшчы не атрымаўся».

Чытайце таксама