Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  2. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  6. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  10. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  11. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  12. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
Читать по-русски


У панядзелак «Вясна» паведаміла, што прапагандыст Юрый Васкрасенскі абзвоньвае родных палітвязняў. Паводле звестак праваабаронцаў, ён агітуе іх угаварыць блізкіх напісаць прашэнне пра памілаванне. Крыніца расказала «Люстэрку», як прайшла адна з такіх размоваў.

Юрий Воскресенский в программе «Ничего личного» на ОНТ, 13 апреля 2023 года. Скриншот видео
Юрый Васкрасенскі ў праграме «Ничего личного» на АНТ, 13 красавіка 2023 года. Скрыншот відэа

«Тлумачыў: чым больш будзе прашэнняў, тым хутчэй вызваляць»

Паводле нашай суразмоўніцы, не так даўно кіраўнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» (КСДС) Юрый Васкрасенскі патэлефанаваў сям'і палітвязня, які перад гэтым «з вельмі кепскім настроем» паведаміў, што напісаў прашэнне пра памілаванне. Праўда, як высветлілася пазней, зрабіў ён гэта пад ціскам: яму пагражалі новай крымінальнай справай.

— Васкрасенскі прадставіўся, спытаў, ці ведаюць яны яго. І сказаў, што знаходзіцца ў нейкай групе, якая займаецца прашэннямі, — апісвае сітуацыю крыніца. — Казаў, маўляў, хочам вызваляць палітычных. Паведаміў: іх сваяк напісаў прашэнне і папрасіў, каб сям’я таксама гэта зрабіла. Тлумачыў, што чым больш будзе прашэнняў, тым хутчэй яго вызваляць. Маўляў, яму яшчэ столькі сядзець, а з прашэннямі ўсё пойдзе хутчэй. Расказваў, што «прэзідэнт будзе вырашаць, і яму будзе прыемна, што яго просяць».

Нашая крыніца адзначае, што размова праходзіла спакойна. Васкрасенскі быў «тактоўны, выклікаю моцную прыхільнасць». Гутарка была «нібыта дзвесце гадоў знаёмыя», прапагандыст не настойваў, каб сям’я абавязкова нешта пісала, ніякіх тэрмінаў не ставіў. Толькі адзначыў, што такі ліст мог бы павялічыць шанцы чалавека на выхад з калоніі. Прашэнне прапаноўвалася адправіць у Адміністрацыю Лукашэнкі.

— Сказаў напісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі. У ім пазначыць, што сваяк сядзіць па такім і такім артыкуле, што ён ужо адумаўся, што ім цяжка, — кажа суразмоўніца.

Як шмат людзей абтэлефанаваў Васкрасенскі, нашая крыніца не ведае. У гутарцы ён абмовіўся, што набірае родных тых, хто ўжо напісаў прашэнне.

— На пытанне, калі, калі што, блізкі мусіць выйсці, Васкрасенскі адказаў: 17 верасня (з 2021 года ў гэтую дату ў краіне адзначаюць Дзень народнага адзінства. — Заўв. рэд.), — дадае яна. — Мабыць, яны хочуць вызваліць людзей і паказаць, якія яны добрыя. Тыпу таго, што сяброўства, яднанне. Як мы зразумелі, улады хочуць гэта падаць так, што беларусы розных палітычных поглядаў сталі афігеннымі сябрамі. Ён шмат казаў пра змагароў, што яны шмат абяцаюць і нічога не робяць.

Што кажа Васкрасенскі?

«Люстэрка» паспрабавала атрымаць каментар у самога Юрыя Васкрасенскага. Кіраўнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» адказаў нашаму журналісту, што не размаўляе з «экстрэмісцкімі медыя».

— Я гатовы пагаварыць персанальна з вамі як з грамадзянінам Беларусі на любыя тэмы не раней чым 17 верасня 2024 года. Дзякуй за разуменне! Рэч у тым, што я знаходжуся ў творчым адпачынку, і мне не хацелася б, каб мяне вывелі з раўнавагі і парушылі мае творчыя планы, — сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, у ліпені 2021 года палітвязням прыходзілі лісты з подпісам Юрыя Васкрасенскага, у якіх прапаноўвалася напісаць прашэнне пра памілаванне. Потым прапагандыст падрыхтаваў спіс на памілаванне са 100 чалавек. Пра яго 9 жніўня 2021 года згадваў і сам Лукашэнка, кажучы, што Васкрасенскі «мусіць закласці галаву за тых, хто просіць пра памілаванне».

У верасні 2021-га прапагандыст падрыхтаваў другі спіс на памілаванне (хоць на той момант і па першым ніхто не выйшаў). 15 верасня таго ж года стала вядома, што памілаваныя 13 палітвязняў са 100 прапанаваных.

У сакавіку 2022 года Васкрасенскі і КСДС падрыхтавалі трэці спіс на памілаванне. Ці выпусцілі кагосьці з яго, невядома.

Чытайце таксама