Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка ў інтэрв'ю «Беларусь 1» расказаў, што ўжо дзесяць гадоў ужывае рапсавы алей.
Паводле віцэ-прэм'ера, рапс — «гэта абсалютна нашая культура».
— Гэта эканоміка. Для жывёл, для жывёлагадоўлі гэта бялок, неад’емная частка. Ну і, вядома, сам алей. Я — чалавек, які ўжо дзесяць гадоў ужывае. Глядзіце, як выглядаю, — сказаў Шулейка.
Ён дадаў, што ў краіне з году ў год павялічваюцца аб’ёмы рапсу, расце ўраджайнасць.
У сюжэце таксама адзначылі, што ў рапсавага алею «добры экспартны патэнцыял», ён карыстаецца «вялікім попытам на замежных рынках і ў нашых пакупнікоў».