Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  2. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  3. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  4. «В шортах и майке». Художник Владимир Цеслер рассказал, как уезжал из Беларуси
  5. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  6. Лукашенко прокомментировал историю с потерявшейся в Польше спикеркой КС Анжеликой Мельниковой
  7. Эксперты выдвинули версию, почему Россия может затягивать переговоры о прекращении огня и чем это грозит Украине
  8. В Беларуси запустят программу реновации жилфонда. Жителей хрущевок обещают переселять в другие квартиры или выплачивать компенсацию
  9. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  10. В госСМИ сообщили новость, которая способна взбудоражить пенсионеров и вызвать «дергание глаз» у специалистов Минтруда. Что произошло?
  11. Обменники установили такой курс продажи доллара, от которого можно зависнуть на время
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. «Три года она ждала, чтобы я вернулась и одноклассники перестали дразнить». Как мама и дочь переживали разлуку СИЗО и колонией
  14. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
Читать по-русски


У Адміністрацыю Лукашэнкі шукаюць намесніка начальніка, які будзе займацца фінансава-эканамічнай дзейнасцю. На гэта звярнула ўвагу выданне telegraf.news.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі апублікавала на партале дзяржаўнай службы занятасці (ДСЗ) вакансію намесніка начальніка.

Новаму спецыялісту гатовыя плаціць штомесяц 3700−3900 рублёў. У абвестцы не гаворыцца, гэта да ці пасля выплаты падаткаў, але, хутчэй за ўсё, гэта сума да выліку падаткаў (як правіла, на партале ДСЗ пазначаюць зарплаты «бруднымі»).

Вось якія патрабаванні да чалавека, які хоча заняць гэтае крэсла:

  • вышэйшая адукацыя,
  • стаж працы на кіраўнічых пасадах не менш за пяць гадоў,
  • досвед працы з бюджэтным фінансаваннем (пажадана).

Таксама ў апісанні вакансіі сказана, што гэты намеснік начальніка галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі курыруе фінансава-эканамічную дзейнасць арганізацыі.

Дарэчы, на партале ёсць яшчэ вакансіі гэтай дзяржструктуры. Паглядзелі, якія заробкі прапанавалі іншым работнікам:

  • галоўны інжынер па каштарыснай рабоце — 1800−1900 рублёў,
  • медсястра — 1300−1500 рублёў,
  • начальнік аддзела абслугоўвання будынкаў і тэрыторый — 2700−2900 рублёў,
  • бухгалтар — 1500−1600 рублёў,
  • галоўны інжынер-энергетык — 1700−1800 рублёў,
  • доктар-спецыяліст на паўстаўкі — 750−900 рублёў,
  • начальнік аддзела галоўнага энергетыка — 2700−2900 рублёў,
  • начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення — 3000−3100 рублёў,
  • спецыяліст па кадрах — 1800−1900 рублёў,
  • цырульнік-мадэльер — 1200−1300 рублёў,
  • майстар манікюру — 1200−1300 рублёў,
  • столяр — 1400−1500 рублёў,
  • ахоўнік-950 — 1050 рублёў.