Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  2. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  3. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  4. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  5. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  6. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  7. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  8. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  9. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  10. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  11. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  12. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  13. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  14. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
Читать по-русски


/

Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі ў панядзелак, 3 лютага, правяла паседжанне, на якім падвяла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся 26 студзеня 2025 года.

Предвыборная агитация на улицах Минска, 23 января 2025 года.Фото: Reuters
Перадвыбарная агітацыя на вуліцах Мінска, 23 студзеня 2025 года. Фота: Reuters

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

У выбарах узяло ўдзел 5 916 195 чалавек (85,86%).

Паводле афіцыйных звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 5 136 293 галасы (86,82%).

Астатнія кандыдаты атрымалі:

  • Сяргей Сыранкоў — 3,21% (189 740 галасоў);
  • Алег Гайдукевіч — 2,02% (119 272 галасы);
  • Ганна Канапацкая — 1,86% (109 760 галасоў);
  • Аляксандр Хіжняк — 1,74% (102 789 галасоў).

Супраць усіх прагаласавалі 3,60% выбаршчыкаў (213 277 чалавек). Былі прызнаныя несапраўднымі 45 064 бюлетэні, сапсаваныя — 2094.

Лічбы не змяніліся. Нагадаем, паводле папярэдніх звестак, агучаных на наступны дзень пасля галасавання, Аляксандр Лукашэнка набіраў 86,82% галасоў. Паводле афіцыйных звестак абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, Аляксандр Лукашэнка атрымаў найбольшую падтрымку ў Магілёўскай вобласці — 92,63% галасоў, найменшую — у Мінску, дзе за яго прагаласавалі 79,34% выбаршчыкаў.

Астатнія кандыдаты атрымалі: Сяргей Сыранкоў — 3,21%, Алег Гайдукевіч — 2,02%, Ганна Канапацкая — 1,86%, Аляксандр Хіжняк — 1,74%. Супраць усіх прагаласавалі 3,60% выбаршчыкаў.

Яўка на выбарах склала 85,69% ад 6,9 млн выбаршчыкаў, якія маюць права голасу. Пры гэтым датэрмінова прагаласавалі 41,81% выбаршчыкаў.