Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  2. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  6. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  10. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  11. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  12. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
Читать по-русски


/

Беларус расказаў у TikTok, што ў адным з банкаў адмовіліся абмяняць даляры з прычыны цвілі. Але яго жонцы ўдалося збыць іх у іншай касе гэтага ж аддзялення. Карыстальнікі сацсеткі пачалі дзяліцца сваім досведам.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У відэа ніжэй ёсць ненарматыўная лексіка.

«Чарговы інцыдэнт са здачай даляраў у абменныя пункты. Прыйшоў, прынёс суму ў раёне 3000 даляраў, мне вярнулі 700. Сказалі, што яны з цвіллю і іх здаць немагчыма», — расказаў беларус у відэа.

Таксама ціктокер паведаміў, што аддаў гэтыя грошы жонцы проста ў аддзяленні банка: «Кажу: „Бяры талон і ідзі ў іншую касу“». Паводле яго, пакуль ён пералічваў атрыманую ім суму, яго жонцы абмянялі ўсе перададзеныя даляры. «Усё абсалютна дакладна: вярнулі беларускія — і ніякай цвілі», — працягнуў мужчына.

@ruslannovik76 #рек #врек #доллар ♬ оригинальный звук — ruslannovik76

Беларусы сталі актыўна абмяркоўваць відэа. Некаторыя прызналіся, што сутыкаліся з падобнай сітуацыяй. Іншыя скардзіліся, што ў іх былі цяжкасці з продажам валюты, якую яны набывалі ў банках. Вось некаторыя каментары:

  • «Добра, з цвіллю не бяруць. А чаму прадаюць з цвіллю, як сябе абараніць?»
  • «У мяне ж была такая гісторыя: сёння купіў, а праз два дні трэба было здаваць. Дык не ўзялі, сказалі, што цвіль. Гэтая пара сотняў два дні ляжала ў мяне ў кішэні».
  • «Гэта не міф, а выкананне інструкцыі. Хтосьці дакладна выконвае, а хтосьці як не сваімі рукамі».
  • «Побач з домам каса. За 10 апошніх гадоў адна з касірак ні разу не прыняла ад мяне даляры, іншая — без праблем».
  • «Нам ўклад аддалі ў банку старымі, а браць назад праз нейкі час не захацелі».
  • «Ужо не раз было, што ў адным абменніку не бяруць (спасылаючыся на плямы), а ў іншым забіраюць без пытанняў».
  • «Ды гэта ўсё скіравана на тое, каб аслабіць жаданне купляць даляры і павялічыць сумнеў у людзей да валюты, трэба ж неяк рубель трымаць».