Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  2. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  3. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  4. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  5. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  6. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  9. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  10. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  11. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  12. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  15. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
Читать по-русски


/

Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, прызначаны 10 сакавіка на гэтую пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

Александр Турчин. 20 июля 2023 года. Фото: "Мінская праўда"
Аляксандр Турчын. 20 ліпеня 2023 года. Фота: «Мінская праўда»

Адказваючы на пытанне, ці ёсць неабходнасць мяняць падыходы да таго, як працаваць над больш паспяховым развіццём эканомікі ў краіне, ён сказаў:

— Мой самы любімае выраз — «эвалюцыя без рэвалюцый». На любой пасадзе, вядома, неабходна эвалюцыянаваць: і на пасадзе старшыні ўрада, старшыні Мінскага аблвыканкама… Кожны кіраўнік са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы.

— Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу, вядома, не будзе, — падкрэсліў Аляксандр Турчын. — Самае галоўнае — забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны. Вядома, галоўнае — людзі, павышэнне іх дабрабыту, паляпшэнне якасці жыцця. Вось асноўныя напрамкі нашай працы.

Ён адзначыў, што людзі, якія цяпер займаюць ключавыя пасады ва ўрадзе, адміністрацыі Лукашэнкі, кіраўніцтве рэгіёнаў, працавалі разам цягам пэўнага часу, добра адно аднаго ведаюць і будуць у першую чаргу займацца пытаннямі эканомікі.

— Ці ёсць праблемы? Вядома, ёсць. Мы іх будзем вырашаць. Думаю, што ўсё ў нас атрымаецца і ўсё будзе добра, — сказаў Аляксандр Турчын.

Адной з найважнейшых для сябе задач прэм’ер-міністр бачыць забяспечанне не проста эканамічнага росту, а збалансаванага эканамічнага росту.

— Нельга дапускаць, каб эканамічны рост быў на шкоду нейкім іншым макраэканамічным паказчыкам. Можна паставіць любую мэту і яе дасягнуць. Пытанне толькі ў наступствах дасягненняў і якім спосабам (гэта зрабіць. — Заўв. рэд.). Галоўная задача ўрада — гэта забяспечыць эканамічны рост, збалансаваны з іншымі макраэканамічнымі паказчыкамі, — заявіў ён.