Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  2. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  7. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  8. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  13. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  14. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  15. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  16. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  17. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  18. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу за стварэнне ў Літве і Польшчы беларускай вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Паспалітае рушэнне» і яе падраздзяленняў — харугваў. Пра гэта паведаміла 13 снежня прэс-служба МУС.

Первый вышкол "Паспалітага рушэння". Фото: t.me/anb_belarus
Першы вышкал «Паспалітага рушэння». Фота: t.me/anb_belarus

Як заяўляюць у ведамстве, «Паспалітае рушэнне» сумесна з Аб’яднаным пераходным Кабінетам, BYPOL і планам «Перамога» вядзе працу па «арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку» Беларусі.

Паведамляецца, што СК 9 снежня распачаў і аб’яднаў у адну вытворчасць крымінальныя справы па артыкуле 361−1 КК аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і ўдзеле ў ім супраць Валерыя Сахашчыка, Святланы Ціханоўскай, Аляксандра Азарава і «іншых асобаў».

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у «Паспалітае рушэнне» ўваходзяць палітыкі, якія выехалі з Беларусі, актывісты, студэнты, іншыя прадстаўнікі дыяспар, і пасля праходжання падрыхтоўкі яны павінныя «пад добрапрыстойнымі падставамі» вярнуцца ў Беларусь, дзе ў будучыні з іх сфарміруюць «пятую калону» для дыверсій, тэрактаў і агентурнай працы.

«Гэтую арганізацыю плануецца выкарыстоўваць у тым ліку для дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры краіны ў перыяд правядзення электаральных кампаній 2024−2025 гадоў», — лічаць у МУС.

Ведамства паведамляе, што цяпер на дачыненасць да «Паспалітага рушэння» ў рамках справы правяраюць больш за 200 чалавек з беларускіх дыяспар за мяжой. Вядзецца праца па выяўленні ў дыяспарах людзей, якія маюць дачыненне да іншых ініцыятываў, унесеных у спіс «экстрэмісцкіх». Іх шукаюць у тым ліку па «лічбавых слядах у інтэрнэце».

«Пры вяртанні названых асобаў у Рэспубліку Беларусь будуць прынятыя вычарпальныя меры па кваліфікацыі іх дзеянняў», — прыгразілі ў МУС.

Нагадаем, Аб’яднаны пераходны кабінет і Валерый Сахашчык абвясцілі пра стварэнне вайскова-патрыятычнай спартова-адукацыйнай арганізацыі «Паспалітае рушэнне» ў канцы верасня. Як заяўлялася, яе аддзелы — харугвы — ствараюцца ў Польшчы і Літве, далучыцца да іх могуць усе ахвочыя. У канцы лістапада МУС унесла ініцыятыву ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў.