Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  2. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  7. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  10. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  13. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  16. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  17. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


З гэтага навучальнага года Мікалай Лукашэнка вучыцца на біяфаку БДУ. Паводле крыніц «Люстэрка», да з’яўлення самага вядомага абітурыента-2022 на факультэце зрабілі рамонт, тут з’явілася ахова, а ў астатнім жыццё студэнтаў і выкладчыкаў не моцна змянілася. «На пары Мікалай прыходзіць, але ніхто пра яго асабліва нічога не кажа», — расказвае адзін з нашых суразмоўцаў, знаёмы з сітуацыяй на факультэце.

Фото: o-gorodok.minsk.edu.by
Мікалай Лукашэнка разам са сваёй настаўніцай хіміі Галінай Макаравай пасля ўзнагароджання дыпломам трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. ​​Фота: o-gorodok.minsk.edu.by

Летам стала вядома, што Мікалай Лукашэнка паступіў на біяфак БДУ. Афіцыйна гэтая інфармацыя нідзе не пацвярджалася. У спісах на залічэнне яго таксама не было. Але, як расказвалі «Люстэрку» чытачы, на біялагічным факультэце сабралі асобную групу таленавітых выпускнікоў, куды і ўвайшоў самы вядомы абітурыент-2022.

— Наколькі я ведаю, лекцыі і практычныя ў іх групы праходзяць на адным паверсе. Уваход не закрыты, тут знаходзяцца дэканат і паралельна вучацца іншыя студэнты, — дзеліцца падрабязнасцямі суразмоўца. — Заняткі ў групы Мікалая пачынаюцца крыху пазней, чым у іншых. Мабыць, каб у перапынках ён і яго аднакашнікі не перасякаліся з іншымі студэнтамі.

Па словах мужчыны, з жніўня ахова факультэта ўзмацнілася. На ўваходзе ў будынак з’явіліся супрацоўнікі ў міліцэйскай форме. Адзін — ля турнікета, яшчэ некалькі — у размешчанай побач кабінцы:

— Там стаіць камп’ютар, дзе адлюстроўваюцца дадзеныя чалавека, які прыкладвае пропуск на ўваход. У кабінцы прыцемненае шкло, таму складана сказаць, колькі там супрацоўнікаў. Думаю, чалавекі два. Акрамя іх ёсць і іншая ахова. Кажуць, яна сядзіць на паверсе, дзе займаецца Мікалай. Аднаго з прафесараў перасадзілі да калегі, а яго кабінет вызвалілі для іх. Ёсць і тыя, хто ходзіць па вуліцы вакол факультэта. Мяркую, гэта таксама ахова, бо раней такіх людзей мы не сустракалі. Чуў, іх называюць «людзі, якія размаўляюць з рукамі». Мабыць, яны сочаць, каб усё было ў парадку, і нешта перадаюць па індывідуальнай сувязі.

Па словах суразмоўцы, на факультэце можна сустрэць людзей у цывільным, якія, напрыклад, проста па адным сядзяць унізе. Ён думае, што гэта таксама ахова:

— Вядома, гэта могуць быць і звычайныя староннія, але чужых людзей на факультэт, наколькі я ведаю, не пускаюць. Усе гэтыя людзі паводзяць сябе так, каб быць незаўважнымі. Не ўсе з іх спартыўнага целаскладу, таму складана сказаць, да якой структуры яны маглі б адносіцца.

Самога Мікалая ў калідорах факультэта асабліва не відаць, дадае суразмоўца. Прынамсі ён за ўвесь гэты час яго не сустракаў. На думку крыніцы, хвалявання ад таго, што на біяфаку вучыцца сын Лукашэнкі, няма. Спачатку, лічыць ён, можа, хтосьці з выкладчыкаў і хваляваўся, але «далей пайшло як звычайна».

— Мікалай — разумны студэнт, што не дзіўна. Я так разумею, ён займаўся з моцнымі педагогамі. Усё ведае, слухае, спакойны, — расказвае суразмоўца. — Не тое каб нехта перад ім гнуўся. Гэты студэнт сапраўды падрыхтаваны.

У СМІ перыядычна з’яўляюцца навіны, што Мікалай суправаджае бацьку падчас сустрэч і паездак. Напрыклад, яны разам сустракалі Уладзіміра Пуціна, калі той 19 снежня прылятаў у Мінск, затым былі ў Зорным гарадку. У сувязі з гэтым у абмеркаваннях у сацсетках і тэлеграм-каналах можна ўбачыць пытанні накшталт: «Ці паспявае Мікалай вучыцца?».

— На пары ён ходзіць. Часам заўважаў, што ёсць дні, калі ахоўнік на ўваходзе больш расслаблены. А пазней у той дзень бачыў у навінах, што Мікалай дзесьці з бацькам, — расказвае нашая крыніца. — Чуў, гаварылі, што пасля адной з паездак яму сказалі адпрацаваць пропуск — і ён быў рады.

Фото: телеграм-канал "Роскосмоса"
Мікалай Лукашэнка разам з бацькам падчас паездкі ў Зорны гарадок, снежань 2022-га. Фота: тэлеграм-канал «Раскосмаса»

Як Мікалай прыязджае на заняткі, суразмоўца не ведае. Кажа, што часам заўважаў толькі, што каля інтэрната, які знаходзіцца недалёка ад біяфака, круціцца экіпаж «Стралы». Факультэт, працягвае ён, да верасня прыкметна абнавіўся. Хоць, жартуе, ёсць кабінеты, якіх не «кранула рука рамонту».

— У фае кадкі новыя для кветак паставілі, камеры ўсюды, сцены пабялілі. На падыходзе да факультэта памянялі плітку. Кавярню акультурылі, у ёй паставілі лепшыя крэслы, — пералічвае ён змены. — Мне здаецца, у гэтым ёсць нейкая паказушнасць. Рамонт рабілі хутка, таму, напрыклад, заходзіш у туалет — на сценах плітка, усё новае. А прыглядаешся да дробязяў — швы крываватыя. У кожнай аўдыторыі памянялі датчыкі руху, яны патрэбныя, каб, калі раптам нешта здарыцца, а нікога няма, спрацоўвала сігналізацыя. Такія і раней былі, але цяпер усталявалі больш наварочаныя. Мы жартуем, што ідзе запіс гуку. Таму, магчыма, камусьці б і хацелася нешта спытаць, але ўсе разумеюць: рабіць гэтага не трэба.