Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  4. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  10. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  18. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


Пяці фігурантам «справы ЧКБ» пракурор просіць па 12 гадоў калоніі. Прысуд будзе вынесены 17 студзеня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд 12 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Судзяць «дыстанцыйна» 28-гадовую Яніну Сазановіч, 25-гадовага Данііла Багдановіча, 23-гадовую Вольгу Высоцкую, 21-гадовую Валерыю Занямонскую, а таксама 44-гадовага грамадскага дзеяча і журналіста, сузаснавальніка Sports.ru, выхадца з Беларусі Дзмітрыя Навошу. Іх абвінавачваюць у адміністраванні «Чорнай кнігі Беларусі» па двух артыкулах КК: ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 203−1 (незаконны збор і распаўсюд персанальных звестак).

Усе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой. Раней КДБ уключыў іх у «тэрарыстычны спіс».

Следчы камітэт пачаў працэс спецыяльнай вытворчасці па гэтай справе ў канцы верасня, а ўжо 10 кастрычніка справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць фактычна з’яўляецца першым крокам да ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства па цяперашнім законе лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.