У судзе Мінскага раёна разглядаецца справа салігорскага следчага Аляксандра Шэлепеня. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару, махлярстве і бяздзейнасці, паведамляе «Наша Ніва».
Станам на 2021 год Шэлепень быў намеснікам начальніка ўпраўлення ў Салігорскім РАСК.
У 2021-м ён браў удзел у круглым стале з замежнымі калегамі на тэму «Арганізацыя працэсуальнага кіраўніцтва і кантролю за ажыццяўленнем затрымання, прымянення мер стрымання».
Падчас яго ўдзельнікі далі высокую ацэнку стандартам работы ў гэтым кірунку ў Беларусі.