Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  2. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  3. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  6. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  10. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  14. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  15. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  16. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  17. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  18. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  19. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски


Польшча раптам пачала масава адмаўляць беларусам у адкрыцці візаў для дзелавых і турыстычных паездак, ёсць адмовы і па іншых відах візаў. Пра гэта «Люстэрку» расказала аналітык маніторынгавай групы visastat.online. Прычым яшчэ некалькі дзён таму сітуацыя была адваротнай, і беларусам удавалася атрымаць шэнген для ўезду ў суседнюю краіну ЕС. Што змянілася цяпер і з чым звязаная гэтая праблема?

Фото: "Зеркало"
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Як расказала аналітык праекта Анастасія Лысакоўская, з 14 верасня беларусы пачалі масава атрымліваць адмовы па дзелавых і турыстычных візах. Радзей не ўдаецца аформіць візу для рабочых і культурных паездак.

— Калі культурныя візы не маюць вялікага статыстычнага значэння ў польскім візавым трафіку, то працоўныя, дзелавыя і турыстычныя — наадварот, значнае. У нас няма дакладнай інфармацыі пра глыбінныя прычыны масавых адмоваў, але, імаверна, гэта звязана з візавым скандалам у польскім МЗС. Калі гэта так, меркаваць, што сітуацыя будзе паляпшацца, цяпер у нас падставаў няма. Бо скандал вялікі і, хутчэй за ўсё, будзе працяглым. Мы таксама назіраем збоі ў працы візавых цэнтраў, яны звязаныя з прыпыненнем працы і змяншэннем колькасці датаў.

Адмовы атрымліваюць і фізічныя асобы, і буйныя кампаніі, чые супрацоўнікі ездзяць у Польшчу па працоўных пытаннях. Датычыць гэта ў тым ліку і айцішнікаў. У visastat. online лічаць, што рэч «не ў якасці падрыхтоўкі дакументаў і не ў пераканаўчасці мэтаў паездкі». Таксама ў праекце адзначаюць, што ў многіх, хто падаваў дакументы, ужо былі не проста забраніраваныя, а аплачаныя гатэлі.

— Прыём дакументаў на польскі турызм пачаўся без афіцыйнага абвяшчэння, нідзе нельга было паўнавартасна атрымаць інфармацыю наконт працэсу падачы і патрэбных дакументаў. Людзі падаваліся ўсляпую, грунтуючыся на практыцы, якая была ў 2019 годзе і раней. У выніку мы назіраем поўны рандом адмоваў. У прыватнасці, нават калі чалавек браніруе і цалкам аплачвае паездку ў Польшчу, падае дакументы на турызм — і атрымлівае адмову. Але выразнага разумення, чаму так адбываецца, у нас няма. Мы гэта прымаем як факт, і пад адмову можа трапіць любы. Сярод такіх людзей ёсць тыя, хто раней ужо атрымліваў шматразовыя візы, і тыя, у каго іх не было наогул.

Тыя, каму ўсё ж удаецца атрымаць не пусты пашпарт, — уладальнікі аднаразовых турыстычных візаў. Шматразовых турыстычных з пачатку аднаўлення выдачы ў Польшчы, адзначае Лысакоўская, прадстаўнікі праекта не заўважалі. Што цяпер рабіць беларусам, якія плануюць падавацца на шэнген? Можа, не спрабаваць рабіць гэта праз Польшчу? Аналітыкі раіць не бяруцца.

— Каб быў нейкі план дзеянняў ці можна было даць параду, трэба абапірацца на статыстыку паўторных падач. Мы пакуль на ведаем, наколькі Польшча будзе лаяльная да паўторных зваротаў пасля нядаўняй адмовы, але цяпер сітуацыя многіх заяўнікаў сапраўды палохае. Большая частка з іх, паводле маіх назіранняў, аддалі б перавагу таму, каб памяняць краіну для новай падачы. Гэта ж мы бачым па маніторынгу чатаў і, скажам так, логіцы візавага спажывання. У тэорыі можна падаць апеляцыю, але невядома, да чаго гэта цяпер прывядзе.

Паводле Лысакоўскай, менш станоўчых рашэнняў пачалі прымаць і іншыя краіны, але гэта, хутчэй, тыповая сезонная практыка.

— Дынаміка адмоваў ёсць па грэцкіх візах, але гэта чаканы статыстычны паварот: Грэцыя традыцыйна для восені пачынае даваць менш візаў, бо заканчваецца турыстычны сезон. Летась у гэты час даходзіла да 70% адмоваў. Наступнай у гэтай статыстыцы ідзе Іспанія. Але масавыя рэзкія адмовы цяпер мы бачым толькі па польскіх візах. З прычыны ўсяго вышэйсказанага мы назіраем ажыятажны рост на візы іншых краін, куды падацца таксама няпроста.

Чытайце таксама