У Гродне скончыў жыццё самагубствам былы палітвязень. Гэта адбылося яшчэ ў лютым, але інфармацыя пра гэта з’явілася толькі цяпер, паведамляе dissidentBY.

18-гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны разам з 16-гадовым Аляксандрам Наляжынскім і 31-гадовым Максімам Рушніцкім па арт. 368 (Абраза Аляксандра Лукашэнкі) КК Беларусі. Яго асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі». Пазней пакаранне ўзмацнілі, і хлопца арыштавалі на тры месяцы. У лістападзе 2022 года яго ўключылі ў «спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю».
Пасля вызвалення, знаходзячыся на волі, у лютым 2023 года 19-гадовы Кірыл Шчаглоў скончыў жыццё самагубствам.