Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  4. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  9. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  10. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  11. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  14. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  18. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


У Лельчыцкім раёне ў сярэдзіне дня ўлады паведамілі пра ўвядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі. Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» адзначае, што ў рэгіён прыбылі як мінімум тры верталёты з Мінска. Мясцовыя службы спасылаюцца на абласное ўпраўленне КДБ, але падрабязнасцяў наконт таго, што здарылася ў рэгіёне, не агучваюць. «Люстэрка» даведалася, што адбываецца.

Межведомственные антитеррористические учения в Гомельской области, 5-7 июня 2023 года. Фото: ТРК “Гомель”
Міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні ў Гомельскай вобласці, 5−7 чэрвеня 2023 года. Фота: ТРК «Гомель»

Што сказалі жыхарцы ў КДБ і міліцыі

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ва Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці як занепакоеная жыхарка Лельчыц. Там каментаваць сітуацыю адмовіліся:

— Глядзіце навіны, — каротка сказаў супрацоўнік.

Пра тое, што адбываецца ў горадзе, мусяць ведаць у мясцовым РАУС. Туды мы таксама патэлефанавалі.

— Нічога не здарылася, усё добра! — адказалі ў аператыўна-дзяжурнай службе.

— Тады чаму рэжым такі ўвялі?

— Ды нічога не адбываецца. Не хвалюйцеся, — заявіў супрацоўнік і паклаў слухаўку.

— Дык, можа, на двор выходзіць нельга ці яшчэ нейкія патрабаванні? У мяне дзіця на дварэ гуляе — гэта бяспечна? — патэлефанавала журналістка яшчэ раз, каб даведацца, ці ёсць для жыхароў нейкія рэкамендацыі.

— Дык няхай гуляе дзіця, — спакойна адказаў дзяжурны.

— У нас жа рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Ніякіх рэкамендацый для жыхароў няма?

— Пакуль няма. Вядзіце звычайны лад жыцця, — паўтарыў суразмоўца.

Дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы, якая дзейнічае, каб адказваць на пытанні грамадзян па тэлефоне, дадаў: «Мы міліцыя, але не адказваем на такія пытанні па тэлефоне». Міліцыянт параіў даведвацца дэталі ў ваенкамаце або раённай газеце, якая выпусціла аб’яву.

Што кажуць у райвыканкаме

Тады журналістка «Люстэрка» як занепакоеная жыхарка патэлефанавала на гарачую лінію райвыканкама. Там расказалі, што ў Лельчыцкім раёне абвешчаная вучэбная трывога.

— МНС паведамленні адправілі, што трэба быць пільнымі і не палохацца сірэны. Пакуль усё ў звычайным рэжыме, — сказалі па тэлефоне. — У нас жа ўжо не ўпершыню такое — праводзяць вучэнні перыядычна. Часам загадзя ведаюць, часам стыхійна да нас прыязджаюць, правяраюць, як мы гатовыя — гарадскія службы РАУС, РАНС. У нас пакуль усё ў звычайным рэжыме, усе працуюць. А яны там правяраюць, ці атрымліваюць людзі абвесткі.

— Пішуць, што тры верталёты прыбыло з Мінска. Гэта МНС верталёты, атрымліваецца?

— Не гатовая вам пакуль сказаць — гэта вучэнні. На чым яны там прыехалі: машынамі, верталётамі — сілавыя структуры не даюць нам падрабязнай справаздачы, як у іх праходзяць гэтыя вучэнні. Можа, кіраўніцтва райвыканкама і ведае, але мы на гарачай лініі не, — сказала супрацоўніца і патлумачыла, чаму ў паведамленнях улады просяць насельніцтва захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур. — У іх такі парадак. Калі б была нейкая сітуацыя, мы б ужо пра гэта ведалі. Але, раз мы працуем у ранейшым рэжыме, усё ў парадку. Пакуль ніякіх пазаштатных сітуацый я не ведаю. Не хвалюйцеся, будзем чакаць і спадзявацца, што яны адвучацца і мы будзем далей спакойна працаваць.

Чытайце таксама