Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  11. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  12. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  13. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  14. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  15. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  16. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  17. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  18. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  19. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Былы палітвязень Аляксей Галоўкін нейкі час знаходзіўся ў санчастцы ПК-2 разам з Ігарам Леднікам. Ён расказаў выданню «Новы час», што турэмшчыкі ўвесь час здзекаваліся з Ледніка, не дазвалялі яму прымаць душ і атаварвацца ў краме.

Игорь Ледник. Фото из соцсетей
Ігар Леднік. Фота з сацсетак

— Мы сустрэліся з Ігарам у санчастцы. Мяне паклалі туды пасля каранціну (у Аляксея Галоўкіна гемафілія. — Заўв. рэд.), а Ігар ужо быў там. Мы пасябравалі. Цудоўны чалавек, вельмі разумны, цікавы.

Стан яго здароўя ўжо на той момант быў кепскі. Праз гэта Ігара нават не размяркоўвалі ў атрад. Ён чакаў і спадзяваўся, што яго вывезуць у гарадскую бальніцу, дзе больш-менш падлечаць.

У Ігара была стома, да якой быў прымацаваны пакет, каб ён мог хадзіць у прыбіральню. Больш за ўсё мяне абурыла тое, што супрацоўнікі калоніі не дазволілі яму прымаць душ, хоць у санчастцы быў нармальны душ з гарачай вадой. Ігару даводзілася пастаянна ваяваць з ахоўнікамі за кожны паход у душ, гэта кашмар.

Ігару не дазвалялі атаварвацца. Ён нават прасіў мяне перадаць начальніку атрада, каб той завёў яго ў краму, бо ўсё скончылася.

Ігар трымаўся вельмі годна, сапраўдны мужчына. Разам з тым ён казаў мне, што, хутчэй за ўсё, памрэ ў калоніі. Казаў, што стан здароўя ўвесь час пагаршаецца. І калі яму не акажуць кваліфікаваную своечасовую медыцынскую дапамогу, то да вызвалення ён проста фізічна не дацягне.

Нагадаем, 20 лютага стала вядома, што ва ўзросце 63 гадоў памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік.

Як паведамілі ў партыі, прычынай смерці стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова. Леднік памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды яго даставілі з Бабруйскай калоніі, дзе ён адбываў пакаранне.

Ігара Ледніка затрымалі 18 красавіка 2022 года. Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў — на яго завялі крымінальную справу і асудзілі на тры гады калоніі за «паклёп» на Лукашэнку пасля публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

У яго была інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам.

У чэрвені 2022 года адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў становішчы лежачы. У ліпені таго ж года стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.