За першыя тры месяцы гэтага года ў Беларусі затрымалі 987 чалавек, з іх траціна — гэта жанчыны, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Большасць затрыманняў — 406 — прыпала на студзень. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд і затрымліваў людзей за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.
У 65 затрыманых ёсць няпоўнагадовыя дзеці.
Таксама праваабаронцам стала вядома пра мінімум 1602 суды па адміністрацыйных справах за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разгледзелі не менш за 671 справу. Людзей судзілі за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.
Праваабаронцы адзначаюць, што сапраўдная колькасць затрыманых і асуджаных можа быць большай, бо ім вядомыя не ўсе такія выпадкі.
Чытайце таксама