Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Полацка шукае падрадчыка, каб знесці недабудаваны палац гульнявых відаў спорту ў мікрараёне Аэрапорт, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Пра планы будаўніцтва ў райцэнтры палаца гульнявых відаў спорту заяўлялася яшчэ ў 2008 годзе. Лядовую арэну планавалася ўзвесці ў новым мікрараёне Аэрапорт, але планам не было наканавана ажыццявіцца.
На знос даўгабуда бюджэт Полацкага раёна гатовы вылучыць 471 411 рублёў 2 капейкі. Працы неабходна завяршыць да 12 лістапада.