Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць дакументы на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, завераным у ваяводстве, без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы. Пра гэта паведаміў аператар VFS Global.
Правіла ўступіла ў сілу 9 верасня. Раней спрошчаныя правілы датычылі толькі ўладальнікаў карт паляка.
Заяўнікаў папрасілі падчас падачы дакументаў «улічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў».