Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


/

Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПДУ) незадаволеныя: іх высяляюць з інтэрнатаў. Адпаведныя ўлёткі з заклікам SOS з’явіліся ў маршрутцы Наваполацка — менавіта ў гэтым горадзе размешчаныя многія карпусы ўніверсітэта. Расказваем падрабязнасці.

Листовки, нгаписанные от имени студентов Полоцкого государственного университета, которые оставляют в маршрутках. Новополоцк, октябрь 2024 года. Фото: читатель "Зеркала"
Улётка са скаргамі на высяленне, пакінутая ў маршрутцы. Фота: чытач «Люстэрка»

У чым рэч

Фота надрукаваных улётак з напісанымі ад рукі чырвонымі літарамі SOS у рэдакцыю даслаў чытач, паведаміўшы, што ўбачыў іх у маршрутцы ў Наваполацку.

Тое, што адбываецца ва ўніверсітэце, у тэксце апісваецца як «трэш у ПДУ». Ва ўлётцы гаворыцца, што ВНУ «высяляе сотні беларускіх студэнтаў з родных інтэрнатаў, якія былі заробленыя ўпартым навучаннем і адэкватнымі паводзінамі». Прычына — «замежныя студэнты з Туркменістана, Узбекістана, Афрыкі».

— Усё проста! Нас мяняюць на «бабкі», якія вязуць замежнікі! А мы не патрэбныя ўніверсітэту! — лічаць аўтары тэксту. І, звяртаючыся да Аксаны Валер’еўны Голубевай (першая прарэктарка ўніверсітэта), заяўляюць, што не будуць слухаць яе ўгаворы, «добраахвотна саступіць нашыя законныя месцы замежнікам».

Высяляюць студэнтаў, як высвятляецца з той жа ўлёткі, у інтэрнат прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно». Але, як сцвярджаецца, там «няма святла і электрычнасці, у хлам раздзяўбаныя пакоі, суседзі — алкаголікі са стажам». Яшчэ адзін варыянт падменнага жылля — інтэрнат Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа, але і ён не нашмат лепшы.

— У 22.00 адбой (а нам яшчэ трэба 3−5 гадзін на падрыхтоўку да заняткаў), інтэрнэту няма ад слова «зусім», душ у падвале. Затое ёсць клапы і прусакі ў неабмежаванай колькасці! Вельмі годныя месцы для пражывання студэнтаў, у якіх сярэдні бал 9,0 і вышэйшы!

У канцы ўлёткі яе аўтары абяцаюць «разам з бацькамі змагацца ўсімі даступнымі сродкамі». Якімі менавіта — не ўдакладняецца.

Што кажуць ва ўніверсітэце

Як жыхарка Наваполацка, якая ўбачыла такую ўлётку ў маршрутцы, нашая журналістка патэлефанавала ў рэктарат ПДУ. На пытанне, што ўсё ж адбываецца, у прыёмным пакоі адказалі каротка:

— Ну, вы ведаеце, [у людзей] рэакцыя розная на нейкія перамены ў жыцці. Не ведаю, некаму нешта не падабаецца, і вось яны вырашылі такім чынам [адрэагаваць], — сказала супрацоўніца прыёмнага пакоя рэктара.

Адказваць на далейшыя пытанні праз тэлефон там адмовіліся. Пасля невялікай паўзы суразмоўніца прапанавала прыйсці на прыём да прарэктара, каб асабіста атрымаць усе адказы.

Журналістка «Люстэрка» таксама патэлефанавала ў інтэрнат прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» з пытаннем, чаму студэнтаў перасяляюць у інтэрнат для супрацоўнікаў, асабліва ўлічваючы ўмовы, якія апісваюцца ва ўлётцы.

— У нас студэнты пражываюць, але не ў тых умовах, якія былі апісаныя і паказаныя, — пацвердзіла супрацоўніца інтэрната факт перасялення і паклала слухаўку.

Чытайце таксама