Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


/

З дапамогай BELPOL «Люстэрка» атрымала матэрыялы каардынацыйнай нарады па супрацьдзеянні сэксуалізаванаму гвалту няпоўнагадовых, якая праходзіла ў канцы 2023 года. У іх — сумная статыстыка: за 10 месяцаў мінулага года больш за 1100 дзяцей па краіне пацярпела ад сэксуалізаванага гвалту. І вялікая частка прыпала на Віцебскую вобласць. Расказваем галоўнае з дакумента.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Паводле звестак Віцебскай абласной пракуратуры за 10 месяцаў 2023 года, з больш чым 1100 выпадкаў сэксуалізаванага гвалту ў краіне 408 адбылося ў Віцебскай вобласці.

— Амаль палова, — гаворыцца ў дакуменце.

Больш чым 95% пацярпелых было ад 1 да 15 гадоў. Больш дзяўчынак — іх было 306, а хлопчыкаў — 102. Амаль 40% пацярпелых (а дакладней, 155 дзяцей) на момант здзяйснення злачынства хадзілі ў дзіцячыя садкі. Яшчэ 204 вучыліся ў школах, а 57 — у каледжах і тэхнікумах.

Праўда, калі скласці ўсе пералічаныя выпадкі, то атрымліваецца, што агульная колькасць пацярпелых у Віцебскай вобласці — 418, а не 408, як сказана вышэй, магчыма, у справаздачу закралася памылка.

Яшчэ адзін трывожны момант, які падкрэсліваецца ў дакуменце, — гэта рост колькасці тых, хто здзяйсняў такія злачынствы (з 68 у пачатку года да 73 на кастрычнік 2023-га). Прычым сэксуалізаваны гвалт над дзецьмі ўсё часцей чыняць няпоўнагадовыя — іх колькасць вырасла ў шэсць разоў.

У 85% выпадкаў гвалтаўнікі — незнаёмыя людзі. Толькі ў 15% выпадкаў дзіця станавілася ахвярай бацькоў (біялагічных ці прыёмных) або іншых блізкіх сваякоў.

«Прынятыя кіраўнічыя рашэнні не здольныя ўплываць на стан працы ў сферы абароны правоў дзяцей»

— Мясцовыя органы ўлады, камісіі па справах няпоўнагадовых, органы ўнутраных справаў у недастатковай ступені надаюць увагу негатыўным тэндэнцыям, — тлумачыць пракуратура.

Адной з прычын высокага ўзроўню сэксуалізаванага гвалту над дзецьмі яна называе фармальны падыход да праблемы ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці. Перш за ўсё з боку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама камісій па справах няпоўнагадовых.

— Часта прынятыя кіраўнічыя рашэнні не здольныя ўплываць на стан працы ў сферы абароны правоў дзяцей і моладзі, — канстатуюць сілавікі.

Так, у некаторых выпадках сацыяльныя службы «нясвоечасова выяўлялі прыкметы гвалту ў дачыненні да дзяцей» у сям'і. Або «неналежна арганізоўвалі суправаджэнне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы», калі неабходнасць іх абароны была «відавочная». Гэта стала адной з прычын злачынстваў у Віцебску, Наваполацку, а таксама Дубровенскім, Аршанскім, Полацкім, Расонскім і Талачынскім раёнах вобласці.

Яшчэ адна праблема, на якую звяртаюць увагу ў дакуменце, — парушэнні падчас прыёму на працу ва ўстановы адукацыі. А таксама тое, што педагогі не інфармуюць пра прыкметы гвалту і не дапамагаюць вучням на належным узроўні. У выніку толькі за першыя 10 месяцаў 2023 года чатыры супрацоўнікі ўстановаў адукацыі ўчынілі над дзецьмі сэксуалізаваны гвалт. Гэта адбылося ў Віцебску, а таксама ў Глыбоцкім і Шумілінскім раёнах.

Частку злачынстваў здзяйснялі людзі, якія ўжо стаяць на ўліку ў органах унутраных справаў. Прычым некаторых з іх раней судзілі за злачынствы той самай катэгорыі. На падставе гэтага ў дакуменце робяць выснову: сілавікі не могуць належным чынам праводзіць індывідуальную прафілактыку паўторных злачынстваў, а кіраўніцтва АУС недастаткова кантралююць падначаленых.

Таксама абласная пракуратура адзначае, што «органы, якія ажыццяўляюць прафілактыку сэксуалізаванага гвалту і эксплуатацыі няпоўнагадовых», часта своечасова не паведамлялі ў міліцыю пра ранняе полавае жыццё дзяцей. Гэта называецца «парушэннем патрабаванняў Нацыянальнага механізму аказання дапамогі няпоўнагадовым» і, на думку пракуратуры, спрыяе росту выпадкаў гвалту.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: stock.adobe.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: stock.adobe.com

Што прапануюць рабіць?

Апісанне сітуацыі і пералік праблем займае ў дакуменце каля 2,5 друкаванай старонкі. Астатнія шэсць — гэта ўказанні розным ведамствам.

Напрыклад, у 2024 годзе Віцебскі аблвыканкам мусіў наладзіць камунікацыю паміж ведамствамі для вырашэння праблемы гвалту над дзецьмі, сістэмна інфармаваць людзей пра дапамогу пацярпелым ад сэксуалізаванага гвалту. А таксама правесці паседжанне камісіі па справах няпоўнагадовых у дачыненні да дзяцей, сем'і якіх не раз ставілі ў СНС.

Упраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама абавязалі высветліць, чаму асабістыя справы супрацоўнікаў, якія працуюць непасрэдна з дзецьмі, не вывучылі ў належнай ступені. І «прыняць меры» ў дачыненні да вінаватых. А яшчэ арганізаваць правядзенне бацькоўскіх сходаў, на якіх раскажуць пра прафілактыку сэксуалізаванага гвалту, вывучыць асаблівасці падлеткавых субкультур, забяспечыць установам адукацыі магчымасць праводзіць расследаванні «распусных дзеянняў у сям'і» і гэтак далей.

Спіс распараджэнняў таксама паставілі перад УУС, галоўным упраўленнем па ахове здароўя і ўпраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама, УСК па Віцебскай вобласці і пракуратурай.

Чытайце таксама