Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  5. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  8. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  9. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  10. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  13. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  14. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  15. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  17. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  18. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  19. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
Читать по-русски


Сямён Шарэцкі — апошні старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі. У 2001 годзе ён эміграваў у ЗША пасля процістаяння з Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер жыве ў Каліфорніі, побач з Сан-Францыска. «Наша Ніва» патэлефанавала 88-гадоваму палітыку, і ён расказаў, чым цяпер займаецца і ці сніцца яму Беларусь.

Сямён Шарэцкі ў 2022 годзе. Скрыншот відэа БелДыяспараТБ
Сямён Шарэцкі ў 2022 годзе. Скрыншот відэа БелДыяспараТБ

«Трэба, каб было актыўнае жыццё. Увесь час хаджу плаваю ў басейне»

«НН»: Вам ужо 88 гадоў. Як ваша здароўе?

СШ: Кожныя шэсць месяцаў, як і ўсе грамадзяне ЗША, ходзім да доктара. У нас ёсць страхоўка. Можна жыць, Амерыка клапоціцца аб сваіх грамадзянах. Тут чалавек лічыцца чалавекам. Не так, як у Расіі ці ў Беларусі. Апартаменты ў нас ёсць, канечне, не вялікія, але зала, кухня, адпачывальня. Усяго хапае.

Я здаровы і працую. Больш за тое, пішу кнігу «Моя извилистая дорога».

«НН»: Гэта біяграфія?

СШ: Не, мой аналіз падзей, якія назіраў ці ўдзельнічаў у іх. Я ж звычайны чалавек, у палітыку мяне вецер занёс, па складзе больш аналітык, чым палітык.

«НН»: Вы так цудоўна размаўляеце на беларускай мове. Як вы не забыліся мову ў эміграцыі?

СШ: Я і кніжкі пішу на беларускай. Быў час, калі я амаль страціў яе, але мне патэлефанавалі і папрасілі напісаць невялікую брашуру. Сказалі зрабіць на рускай, а пасля яны перакладуць на беларускую. Адказаў, што пад зямлю правалюся, калі маю кніжку будуць перакладаць. Узяў Коласа, прачытаў, усё успомніў.

«НН»: Колькі ў бібіліятэцы ў вас кніг?

СШ: 3500. У мяне яшчэ 95 вялікіх сшыткаў, дзе ёсць канспекты кніг, якія чытаў, але іх у мяне няма. Яшчэ 39 тамоў Маркса і Энгельса, якія я цалкам прачытаў. Ёсць 55 тамоў Леніна, 18 тамоў Сталіна, хаця іх у Саюзе выйшла толькі 13, астатнія я знайшоў у Амерыцы пасля. І іх апанентаў ёсць кнігі — Каўцкага, Троцкага. Усё выданні маю Глебкі, Крапівы, Лынькова, Купалы, Коласа, Караткевіча.

«НН»: У чым ваш сакрэт даўгалецця?

СШ: Трэба, каб было актыўнае жыццё. Увесь час хаджу плаваць у басейне, у нас ён каля апартаментаў.

Ведаю тут двух людзей, якія прыехалі з Масквы. Ён не бачыў, вочы хворыя былі, а яна хадзіць не магла. Дык ёй бясплатна далі каляску з маторам, якая так каштуе 18 тысяч даляраў. А яму зрабілі бясплатна аперацыю, вочы адкрылі.

Я ў свой час, калі прыехаў толькі ў Амерыку, пабачыў, як у аўтобус з прыпынку заязджаў на вазку інвалід. Аўтобус спыніўся, кіроўца выйшаў, выкінуў пандус, па якім заехаў чалавек. У мяне слёзы на вачах былі. Думаю, а мы ўвесь час будавалі камунізм, і нават туалетнай паперы не было.

Сямён Шарэцкі ў снежні 2024 года. Скрыншот відэа RashkinReport
Сямён Шарэцкі ў снежні 2024 года. Скрыншот відэа RashkinReport

«Я ў Беларусі сваё жыццё паклаў»

«НН»: Чым дзеці і ўнукі вашы займаюцца?

СШ: Унукі ўсе маюць вышэйшую адукацыю. Больш за тое, ёсць тыя, хто магістратуру скончылі. У нас 5 унукаў, усе працуюць, маюць свае сем'і. Хтосьці ў медыцыне, хтосьці мае свой бізнэс, хтосьці камп’ютарамі займаецца.

«Адна ўнучка і нявестка працуюць медсёстрамі. Як думаеце, колькі яны атрымліваюць за гадзіну? 90 даляраў», — дадае жонка Сямёна Шарэцкага Галіна.

«НН»: А вашы дзеці ці ўнукі былі калі-небудзь у Беларусі?

СШ: І што з імі б было, каб яны там пабылі б? Назад яны б не вярнуліся.

Мая жонка і я не хавалі сваіх мацярэй. Мяне папярэдзілі тады, што калі паедзеш, то не вернешся. Дасылаюць, канечне, фотаздымкі магілы маці, але я нават не папрасіў у яе прабачэння. Яна шмат для мяне зрабіла, каб я скончыў [Беларускую сельскагаспадарчую] акадэмію. Я рос без бацькі, і быў адзін у яе.

«НН»: Ці сніцца вам Беларусь?

СШ: Ну, а як вы думаеце? Вы разумееце, што я ў Беларусі пакінуў? Некалькі крамаў, сотні пабудаваных людзям дамоў, дзясяткі кіламетраў асфальтавых дарог. Я там жыццё паклаў, быў адзіным чалавекам у Савецкім Саюзе, які, будучы доктарам навук, пайшоў у калгас, зрабіў аб’яднанне, Школу мастацтваў.

«Я хацеў бы, каб апазіцыя была аб’яднаная»

«НН»: Ці віншаваў вас Лукашэнка з днём народзінаў, як Зянона Пазняка?

СШ: Віншаваў, калі я яшчэ быў старшынёй Вярхоўнага Савета, у 1996 годзе. І тое не сам віншаваў, а прыслаў Мясніковіча. Я проста напісаў артыкул, што «У рэспубліцы запахла фашызмам», то як ён мог мяне пасля таго віншаваць? Але ніводзін з цяперашніх апазіцыянераў тады на гэты артыкул не адгукнуўся. А я папярэджваў людзей!

Мне вельмі крыўдна, калі з Лукашэнкам там абдымаюцца, супрацоўнічаюць, бо я сын загінулага на вайне з немцамі бацькі. Канечне, калі мяне абралі старшынёй Вярхоўнага Савета, я яму параіў, што давай створым камісію ці камітэт на чале з прэзідэнтам, якія выпрацуюць шляхі, як будзе развівацца Беларусь. Ён мне падзякаваў, а праз два дні сказаў, што гэтым стане займацца Віктар Шэйман. Тады стала ўсё зразумела, што Лукашэнка не будзе займацца Беларуссю, а стане імкнуцца расшыраць свае паўнамоцтвы і прэтэндаваць на Расію.

«НН»: Ці сочыце вы за сучаснай беларускай палітыкай?

Сямён Шарэцкі: Я падтрымліваю апазіцыю, але ж хачу сказаць вам, што пра нелігітымнасць Лукашэнкі Вярхоўны Савет заявіў адразу ў 1999 годзе. Калі Віктар Ганчар быў, таксама прызнавалі Лукашэнку нелегітымным. То ўжо сам паход на выбары з ім пасля гэтага — яго легітымізацыя. У пачатку 2000-х я выступаў у Кангрэсе ЗША, Дзярждэпе і папярэджваў іх аб тым, што будзе, калі яны дадуць падняцца з кален пуцінскай Расіі.

Аб апазіцыі я б не хацеў размаўляць і кідаць на кагосьці гразь. Я хацеў бы, каб апазіцыя была аб’яднаная. Кожны з нас хай дае ацэнку таму, што ён рабіў і што ён робіць. Я не выступаю супраць нікога з апазіцыянераў публічна, я гатовы падтрымаць кожнага з іх.

Калі пасадзілі Паўла Шарамета, яго маці прыйшла да мяне дадому са слязамі. Я ёй сказаў, што ў апазіцыі, але паспрабую штосьці зрабіць. Тады патэлефанаваў памочніку Барыса Ельцына Сяргею Ястржэмбскаму. Ён сказаў, што «Барыс Мікалаевіч вас памятае, дайце яму тэлеграму». Я напісаў. Памятаю, што Лукашэнка ў той час збіраўся ў Варонежы збіраць губернатараў і гаварыць аб тым, каб ён быў замест Ельцына, прэтэндаваў на Расію. На той момант я лічыў, што з Расіяй трэба падтрымліваць нармалёвыя адносіны, як і з іншымі дзяржавамі. А ён хацеў не з Расіяй падтрымліваць адносіны, а быць над Расіяй. Барыс Мікалаевіч загадаў выпусціць Паўла Шарамета — і яго вызвалілі. А Павел на мяне пасля наводзіў паклёпы. І што гэта тады за апазіцыя?

«НН»: Усё ж, калі казаць пра сучасную беларускую апазіцыю, ці бачыце вы, чаго ім не хапае, якія памылкі робяць?

СШ: Апазіцыя павінна аб’яднацца, а не адзін на другога паклёпнічаць. Калі гэтага не адбываецца, то яна стварае ўмовы для дыктатара.

Я не разумею, чаму мы так у свой час даверыліся чалавеку, які нас падманваў. Калі ён першы раз абіраўся, ён трос нейкім спісам людзей, якіх хацеў пасадзіць, забраць маёмасць. Абралі, а людзі і апазіцыя павінны былі падумаць.

Сямён Шарэцкі. Фота: "Наша Ніва"
Сямён Шарэцкі. Фота: «Наша Ніва»

«Беларусы — бедны народ, мабыць, з-за нашай талерантнасці»

«НН»: Чаму ў нашага народа такі лёс?

СШ: Беларусы — бедны народ, мабыць, з-за нашай талерантнасці, спакойнасці. Увесь час мы пад кімсьці, і шмат хто ў муках з-за гэтага. Трэба было думаць, як Янка Купала калісьці, — «Мы — беларусы!», — аб гэтым трэба было мацней заяўляць. А калі чытаю Якуба Коласа, то ён там піша, што немец ганарыцца тым, што ён немец, француз таксама, а мы, беларусы? У 1897 годзе быў перапіс насельніцтва, 700 тысяч людзей, асабліва палешукоў, запісаліся тутэйшымі, а не беларусамі. Гэта гаворыць аб тым, што людзі нават не ведалі, што яны беларусы.

На развітанне Сямён Шарэцкі перадаў прывітанне беларусам:

«Прывітанне беларускаму народу і ўсяго самага добрага, што можа пажадаць вам сын народа, з якога я выйшаў і часткай якога я сябе лічу. Хочацца ўбачыць Беларусь вольнай, таму буду трымацца. Не дачакаюцца, як кажуць».

* * *

Сямён Шарэцкі нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Лаўрышава, Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), доктар эканамічных навук (1984).

Працаваў намеснікам старшыні (з 1959), старшынёй калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (1970−1976), загадчыкам кафедрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці» ў Вышэйшай партыйнай школе (з 1976), старшынёй калгасу «Чырвоны Сцяг» Валожынскага раёна (1984−1993).

Шарэцкі — апошні старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі (са студзеня 1996). У 1994−1999 гадах быў старшынёй створанай ім Аграрнай партыі Беларусі. Да канстытуцыйнага крызісу 1996 года партыя Шарэцкага была адной з найбольш масавых, у яе ўваходзіла 12 тысяч чалавек.

Сямён Шарэцкі эміграваў у 1999 годзе, жыў Вільні да 2001 года. Літва прыняла яго як кіраўніка легітымнай улады Беларусі. Яму была прадстаўлена дзяржаўная ахова. З 2001 года жыве ў ЗША, у Каліфорніі.