Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  4. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  10. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  14. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  15. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  18. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
Читать по-русски


Баявы дух і рашучасць ва ўкраінскіх вайскоўцаў «непараўнальна вышэйшыя», чым у расіян, але рашэнні камандуючага групоўкай УС РФ ва Украіне генерала Сяргея Суравікіна знізілі шанцы УСУ на наступальныя дзеянні ў паўднёвым кірунку. Пра гэта, як піша «Спектр», гаворыцца ў матэрыяле Financial Times пра пяць урокаў расійска-ўкраінскай вайны.

Фото: Reuters
Марыупаль, 24 снежня 2022 года. Фота: Reuters

Выданне параўноўвае няўдалую для УС РФ бітву за Кіеў са спробамі СССР гэтак жа вокамгненна завяршыць канфлікт у Афганістане, які зацягнуўся ў выніку на дзесяць гадоў. «Існуе гнятліва прамая паралель паміж тым, як група старых у Крамлі прыняла памылковае рашэнне ўварвацца ў Афганістан, і тым, як іншая група старых вырашыла ўварвацца ва Украіну. У абодвух выпадках вайскоўцы лічылі гэта кепскай ідэяй, але да іх не прыслухаліся», — расказаў выданню брытанскі эксперт і гісторык Марк Галеоці, які спецыялізуецца на расійскай тэматыцы. Галеоці — аўтар кніг «Нам трэба пагаварыць пра Пуціна», «Злодзеі — руская супермафія» і «Кароткая гісторыя Расіі».

Тым не менш Масква не адмаўляецца ад сваіх планаў, кажа ён. Украіна неаднаразова папярэджвала, што Расія плануе яшчэ адну пяхотную атаку на сталіцу, нягледзячы на вычарпанне рэсурсаў.

Брытанская газета называе другім і ключавым урокам гэтага канфлікту вяртанне «вялікай вайны»: «Вялікая вайна вярнулася, а разам з гэтым — і неабходнасць для краін мець прамысловы патэнцыял і велізарныя запасы зброі для падтрымання высокаінтэнсіўных баёў».

FT адзначае, што Захад, баючыся эскалацыі канфлікту і прамой канфрантацыі паміж краінамі NATO і Расіяй, супраціўляўся адпраўцы сучасных танкаў, ракет вялікай далёкасці і рэактыўных самалётаў Кіеву. «Ключавое пытанне 2023 года заключаецца ў тым, якую ваенную падтрымку Захад будзе аказваць Украіне», — заявіў выданню эксперт па бяспецы ў Каралеўскім каледжы Лондана Даміціла Саграмоза.

Трэцім урокам для Масквы выданне называе недаацэнку перавагі якасці над колькасцю. Нягледзячы на добрую лагістыку, колькасную перавагу і нядрэнную ваенную тэхніку, УС РФ дэманстравалі нізкі маральны дух і слабыя стандарты наступальных дзеянняў.

На думку эксперта аналітычнага цэнтра Rand Corporation Дары Масіка, прызначэнне генерала арміі Сяргея Суравікіна камандуючым расійскімі войскамі ва Украіне аказалася паспяховым.

«Суравікін умацаваў лінію фронту мабілізаванымі і спраектаваў паспяховы адыход з Херсона, дзе расійскія войскі знаходзіліся пад пагрозай разгрому. Новыя абарончыя пазіцыі расіян зніжаюць шанцы УСУ на зімовае наступленне, падчас якога яны збіраюцца адрэзаць сухапутны калідор, які цягнецца ўздоўж узбярэжжа Азоўскага мора і злучае Расію з Крымам», — заявіў ён.

Ананімны заходні эксперт па абароне заявіў, што байцы УСУ пакутуюць ад недахопу зброі і стомленасці, але пры гэтым іх маральны дух і рашучасць «непараўнальна вышэйшыя», чым у расіян.

Яшчэ адным урокам газета лічыць важнасць грамадзянскай супольнасці ў падтрымцы намаганняў арміі. Так, украінскія праграмісты распрацавалі праграмы, каб дапамагчы сваім вайскоўцам выяўляць расійскія пазіцыі, кухары гатуюць ежу для салдат на перадавой, а валанцёры збіраюць сродкі для пакупкі розных прыладаў — ад прыбораў начнога бачання да аптэчак.

Прафесар Ельскага ўніверсітэта Цімаці Снэйдэр заявіў, што «вялікая частка поспеху ўкраінцаў на поле бою залежыць ад упэўненай у сабе грамадзянскай супольнасці, якая падтрымлівае салдат». FT адзначае, што, паводле апошніх апытаньняў, 70 працэнтаў украінцаў хочуць працягваць вайну да перамогі, а расійская падтрымка вайны ў лістападзе скарацілася да 27 адсоткаў.

Пятым і, магчыма, самым галоўным урокам канфлікту журналісты называюць вайну на некалькіх франтах, і неабавязкова з дапамогай узбраенняў. Financial Times адзначае, што Пуцін пачаў абстрэлы аб’ектаў цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Украіны, каб паспрабаваць зламаць волю народа і стварыць крызіс уцекачоў у Еўропе. Таксама ён пагражаў скарачэннем паставак газу Захаду з набліжэннем зімы і захоўвае магчымасці блакаваць экспарт украінскага харчавання ў Чорным моры. «Пуцін нібы кажа, што будзе абстрэльваць Украіну так доўга, як захоча. Нават калі бакі дамовяцца пра спыненне агню ў наступным годзе, яго агрэсія проста перамесціцца ў іншую плоскасць», — заявіў Марк Галеоці.

Нагадаем, раней выданне The New York Times апублікавала вялікі тэкст, прысвечаны аналізу таго, чаму Расія праваліла ўварванне ва Украіну.