Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  2. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  3. Умер папа Франциск
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  12. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  13. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  14. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы паведамілі, што нанеслі 16 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка. У Мінабароны РФ заявілі, што збілі бамбардзіроўшчык Су-24М УСУ і падбілі дронам знішчальнік МіГ-29. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны пішуць, што на захадзе Запарожскай вобласці значна ўзраслі страты расійскіх войскаў. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 574-ы дзень вайны.

Украинский танк на позиции. Фото: Генштаб ВСУ
Украінскі танк на пазіцыі. Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: Нанеслі 16 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка, пабілі тры пункты кіравання

«Сілы абароны Украіны працягваюць абараняцца на ўсходзе і поўдні Украіны, наступаць на Мелітопальскім і Бахмуцкім напрамках, знішчаюць ворага, крок за крокам вызваляюць часова акупаваныя тэрыторыі і замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах», — расказалі ў Генштабе УСУ.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, за дзень адбыліся 24 баявыя сутыкненні. Расійскія войскі нанеслі 9 ракетных і 79 авіяцыйных удараў, здзейснілі 60 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню як па пазіцыях УСУ, так і па цывільных аб’ектах.

За мінулыя суткі расійскія войскі таксама атакавалі Украіну 31 беспілотнікам тыпу «Шахед», з якіх 28 былі знішчаныя сіламі СПА.

  • У раёне адказнасці АСЗВ «Поўнач» на Валынскім і Палескім напрамках аператыўная абстаноўка без істотных змен.
  • На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік працягвае ўтрымліваць групоўкі войскаў прыкрыцця дзяржмяжы, праводзіць актыўную дыверсійную дзейнасць у памежных раёнах з мэтай не дапусціць перакідвання ўкраінскіх войскаў на пагрозлівыя напрамкі, нарошчвае шчыльнасць мінна-выбуховых загарод уздоўж дзяржаўнай мяжы ў Белгародскай вобласці Расіі.
  • У зоне адказнасці АСЗВ «Хорціца» на Бахмуцкім напрамку УСУ паспяхова адбілі атакі праціўніка ў раёне Ягаднага Данецкай вобласці. Вораг спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне Андрэеўкі Данецкай вобласці, поспеху не меў. Сілы абароны працягваюць штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута, наносяць ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

  • У зоне адказнасці АСЗВ «Таўрыя» на Мар'інскім напрамку расіяне вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Мар'інкі Данецкай вобласці. За мінулыя суткі праціўнік здзейсніў 13 няўдалых спробаў выцесніць украінскія падраздзяленні з займаных пазіцый.

  • На Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках УСУ працягваюць трымаць абарону на занятых рубяжах, наносяць акупацыйным войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы.

  • На Запарожскім напрамку атакі ворага ў раёнах Малой Такмачкі, Рабоціна і Новаданілаўкі Запарожскай вобласці завяршыліся для расійскіх войскаў значнымі стратамі як у жывой сіле, так і ў тэхніцы.

  • На Мелітопальскім напрамку УСУ працягваюць наступальную аперацыю, наносяць акупацыйным войскам значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, знясільваюць ворага.

  • У зоне адказнасці АСЗВ «Адэса» на Херсонскім напрамку УСУ працягваюць весці контрбатарэйную барацьбу, знішчаць склады забяспечання і наносіць ўдары па тылах праціўніка.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УСУ за мінулыя суткі пабілі тры пункты кіравання, зенітна-ракетны комплекс, 9 артылерыйскіх сродкаў, склад боепрыпасаў і станцыю РЭБ праціўніка. Украінская авіяцыя нанесла ўдар па пункце кіравання, 16 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі і тры — па зенітна-ракетных комплексах праціўніка.

Потери российской армии по версии Генштаба Украины. Иллюстрация: Генштаб ВСУ
Страты расійскай арміі паводле версіі Генштаба Украіны. Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: Збілі бамбардзіроўшчык Су-24М, падбілі дронам знішчальнік МіГ-29

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адбілі пяць атак штурмавых груп 3-й штурмавой брыгады, 53-й і 110-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Кляшчэеўка, Вясёлае і Хімік Данецкай вобласці. Страты праціўніка склалі да 175 вайскоўцаў, танк, баявая браніраваная машына і тры пікапы. Акрамя таго, падчас контрбатарэйнай барацьбы пабітыя: самаходная гаўбіца М109 Paladin вытворчасці ЗША, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, гаўбіца Д-30, а таксама баявая машына РСЗА «Смерч», заявілі ў Мінабароны Расіі.

— На Запарожскім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў расійскай групоўкі войскаў, ударамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм адбітыя тры атакі штурмавых груп 71-й егерскай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Вербавае Запарожскай вобласці. Таксама нанесенае агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы 116-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Чарыўнае Запарожскай вобласці. Забітыя да 35 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя восем баявых браніраваных машын, два аўтамабілі. Падчас контрбатарэйнай барацьбы пабітыя самаходная гаўбіца М109 Paladin, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», дзве гаўбіцы Д-30 і адна Д-20.

— На Чырвоналіманскім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр», ударамі армейскай і штурмавой авіяцыі і агнём артылерыі адбітыя дзве атакі падраздзяленняў 63-й і 67-й механізаваных брыгад УСУ ў раёне населенага пункта Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. У раёне населенага пункта Тарское Данецкай вобласці і Серабранскага лясніцтва нанесенае агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы 63-й механізаванай брыгады, 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння і 5-й брыгады Нацгвардыі Украіны. Страты УСУ склалі да 70 вайскоўцаў забітымі і параненымі, дзве баявыя машыны пяхоты, два пікапы і дзве гаўбіцы Д-30.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход» ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй і артылерыяй адбітая атака штурмавой групы 110-й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ ў напрамку населенага пункта Прыютнае Запарожскай вобласці. Ударамі авіяцыі і агнём артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы 79-й дэсантна-штурмавой і 72-й механізаванай брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Новаміхайлаўка і Уладзіміраўка Данецкай вобласці. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Новаданецкае Данецкай вобласці спыненая дзейнасць дыверсійна-разведвальнай групы 38-й брыгады марской пяхоты УСУ. Страты праціўніка склалі да 135 вайскоўцаў забітымі і параненымі, два пікапы, а таксама гаўбіца «Мста-Б».

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя жывая сіла і тэхніка 14-й, 32-й механізаваных і 25-й паветрана-дэсантнай брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Загаруйкоўка, Іванаўка Харкаўскай вобласці, Розаўка і Бераставое Луганскай вобласці. Забітыя больш чым 65 украінскіх вайскоўцаў, знішчаныя два аўтамабілі, а таксама зенітны ракетны комплекс M1097 Avenger вытворчасці ЗША. Акрамя таго, падчас контрбатарэйнай барацьбы пабітыя самаходная гаўбіца М109 Paladin, дзве артылерыйскія сістэмы М777, а таксама гаўбіца Д-20. У раёне населенага пункта Гацішча Харкаўскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 120-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Херсонскім напрамку ў раёне населенага пункта Казацкае Херсонскай вобласці і астравоў Алешкінскі і Пераяслаўскі знішчаныя чатыры дыверсійна-разведвальныя групы сіл спецыяльных аперацый УСУ. Страты праціўніка склалі звыш 60 вайскоўцаў, баявая браніраваная машына, чатыры аўтамабілі. Падчас контрбатарэйнай барацьбы пабітыя дзве артылерыйскія сістэмы М777 і адна гаўбіца Д-30.

У Мінабароны Расіі таксама расказалі пра ўдары па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя пабілі жывую сілу і ваенную тэхніку праціўніка ў 126 раёнах. Акрамя таго, пабітыя камандна-назіральны пункт батальёна 72-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне горада Вуглядар Данецкай вобласці, а таксама пункт часовай дыслакацыі падраздзяленняў 35-й брыгады марской пяхоты УСУ ў раёне населенага пункта Петрапаўлаўка Данецкай вобласці;
  • знішчальная авіяцыя ВКС Расіі ў раёне населенага пункта Новаўладзіміраўка Мікалаеўскай вобласці збіла бамбардзіроўшчык Су-24М УСУ. На аэрадроме Даўгінцава Днепрапятроўскай вобласці ўдарам беспілотнага лётнага апарата быў падбіты ўкраінскі знішчальнік МіГ-29;
  • сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі чатыры крылатыя ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow і пяць рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Смерч». Акрамя таго, СПА знішчыла 42 украінскія беспілотныя лётныя апараты.
Потери ВСУ по версии Минобороны РФ. Иллюстрация: Минобороны РФ
Страты УСУ паводле версіі Мінабароны РФ. Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Інстытут па вывучэнні вайны (ISW): На захадзе Запарожскай вобласці ў расіян значна ўзраслі страты

«Паведамляецца, што ў апошнія дні на захадзе Запарожскай вобласці значна ўзраслі страты расійскіх войскаў. Імаверна, расійскія вайскоўцы сутыкаюцца з недахопам баяздольных падраздзяленняў, якія камандаванне магло б перакінуць на гэты ўчастак фронту», — пішуць аналітыкі амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны.

Эксперты са спасылкай на спікера Таўрычаскай групоўкі войскаў Украіны Аляксандра Штупуна адзначаюць, што 18 верасня на Таўрычаскім напрамку расійскія войскі страцілі 313 чалавек (імаверна, забітымі і параненымі). Гэтая лічба значна вышэйшая, чым у папярэднія дні, калі страты ацэньваліся прыкладна ў 200 чалавек.

Ключавыя высновы ISW:

  • расійскія і ўкраінскія крыніцы адзначылі перавагу баявой каардынацыі УСУ, дакладнейшы артылерыйскі агонь і мацнейшыя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) на фоне дыскусій пра значныя расійскія страты ў раёне Бахмута;
  • 19 верасня расійскія войскі нанеслі серыю ўдараў «Шахедамі» і балістычнымі ракетамі па тылах Украіны;
  • расійскія войскі вялі наступальныя дзеянні на лініі Купянск — Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на лініі Аўдзееўка — Данецк і на захадзе Запарожскай вобласці, але 19 верасня не прасунуліся наперад;
  • украінскія войскі 19 верасня вялі наступальныя дзеянні як мінімум на двух участках фронту, прасоўваліся па лініі Купянск — Сватава — Крамянная і ў заходняй частцы Запарожскай вобласці.
Карта основных направлений боевых действий на 19 сентября. Изображение: Институт по изучению войны
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 19 верасня. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць звестак афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні праціўнікаў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.