Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Уладзімір Зяленскі параўнаў тое, што адбываецца ў Ізраілі і Украіне. Ён адзначыў, што міжнароднае права мусіць спыніць зло. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт заявіў падчас выступу на пленарным паседжанні Парламенцкай асамблеі NATO.

Фото: пресс-служба президента Украины
Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

— Аднолькавае зло. І толькі адно адрозненне: там — тэрарыстычная арганізацыя, якая ўдарыла па Ізраілі, тут — тэрарыстычная дзяржава, якая ўдарыла па Украіне. Дэклараваныя намеры розныя, але сутнасць адна. Вы гэта бачыце. Бачыце такую ж кроў на вуліцах. Такія ж расстраляныя машыны цывільных. Такія ж целы закатаваных людзей, — сказаў Зяленскі.

Ізраільскія журналісты, якія працавалі ва Украіне, параўноўваюць тое, што адбылося ў іх краіне, з тым, што яны бачылі ў Бучы.

Зяленскі заявіў, што спыніць зло можна толькі аб’яднаўшыся і прымусіўшы яго прытрымлівацца міжнароднага права.

— Часам ад лідараў тэрарыстаў гучыць: а што за правілы, на якіх заснаваны міжнародны парадак? Нібыта яны не разумеюць… А гэта вельмі простыя правілы. Вельмі простыя. Не гвалтаваць жанчын. Не забіваць. Не лічыць дзяцей трафеямі. Не заліваць гарады і вёскі крывёю і не расстрэльваць машыны з цывільнымі. Не біць па мірных гарадах ракетамі і дронамі. І яшчэ адно правіла: пры любых умовах абавязкова прыцягваць тэрарыстаў і ўсіх, хто ім дапамагае, да адказнасці.

Зяленскі заклікаў «дзяржавы і парламенты быць яшчэ больш актыўнымі дзеля глабальнага адзінства».

— Хай кожны, хто спансаруе тэрор, адчуе сілу нашага з вамі гневу. І хай кожны, хто мае патрэбу ў дапамозе ў абароне ад тэрору, адчуе сілу нашай з вамі салідарнасці. Мы з вамі мусім мець магчымасць паабяцаць нашым дзецям, што пакінем ім свет, якім кіруе не кроў, пралітая злом, а свабода, гарантаваная правам.

Чытайце таксама