Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  2. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  5. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  6. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  10. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  11. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  14. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  15. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  16. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  17. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  18. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


Расія раніцай 26 жніўня нанесла камбінаваны масіраваны ўдар па Украіне. Паводле звестак мясцовых тэлеграм-каналаў, выбухі прагрымелі ў Кіеве, Крывым Рогу, Крапіўніцкім, Дняпры, Запарожжы, Хмяльніцкім, Луцку, Львове, у Палтаўскай і Адэскай абласцях.

Пуск ракеты «Калибр». Фото: Минобороны России
Пуск ракеты «Калібр». Фота: Мінабароны Расіі

Паветраныя сілы УСУ паведамлялі пра заход першых крылатых ракет у паветраную прастору краіны з поўдня і з паўночнага ўсходу. Раніцай на ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчаная паветраная трывога.

У выніку ракетнага ўдару ў Луцку Валынскай вобласці быў пашкоджаны шматкватэрны дом і аб’ект інфраструктуры. Паводле мэра горада Ігара Палішчука, вядома прынамсі пра аднаго загінулага.

Российская ракета попала в многоквартирный дом в Луцке, 26 августа 2024 года. Фото: ГСЧС
Расійская ракета трапіла ў шматкватэрны дом у Луцку, 26 жніўня 2024 года. Фота: ДСНС

У Палтаўскай вобласці ракета ўдарыла ў прамысловы аб’ект. Паводле інфармацыі кіраўніка АВА Філіпа Проніна, параненыя пяць чалавек.

У выніку масіраванай расійскай атакі ёсць пашкоджанні інфраструктурных аб’ектаў у Кіеве і вобласці.

«Усю ноч і раніцу вораг атакуе вобласць ракетамі і ўдарнымі дронамі. Ёсць пашкоджанні інфраструктурных аб’ектаў, паранены прынамсі адзін чалавек, ён дастаўлены ў адну з раённых медустановаў, аказваецца неабходная дапамога», — расказаў кіраўнік Кіеўскай АВА Руслан Краўчанка.

Паводле яго, зафіксаванае пашкоджанне прыватных дамоў у выніку падзення абломкаў збітых цэляў у чатырох раёнах.

Паводле інфармацыі мэра ўкраінскай сталіцы Віталя Клічко, у горадзе некалькі раёнаў засталіся без святла, а на правым беразе зафіксаваныя перабоі з водазабяспечаннем.

Кіраўнік Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Казіцкі заявіў, што расійскія войскі атакуюць энергетычныя аб’екты, таму ў рэгіёне ўзніклі перабоі з электрычнасцю.

У Запарожскай вобласці расійская ракета звалілася побач з прыватным домам. У выніку атакі загінуў мірны жыхар, паведамілі ў АВА. Яшчэ адзін чалавек загінуў у Днепрапятроўскай вобласці.

Разрушенный в Днепропетровской области дом, 26 августа 2024 года. Фото: ГСЧС
Разбураны ў Днепрапятроўскай вобласці дом, 26 жніўня 2024 года. Фота: ДСНС

Як паведамляе энергетычная кампанія ДТЭК, «Укрэнерга» распарадзілася пачаць экстранныя адключэнні святла ва ўсёй Украіне.

«Звяртаем увагу, што падчас экстранных адключэнняў графікі, якія могуць быць спрагназаваныя загадзя, не дзейнічаюць. Энергетыкі ўсёй краіны працуюць 24/7, каб вярнуць святло ў дамы украінцаў», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка расказаў, што мэта расійскай атакі — энергетычная інфраструктура краіны.

«Сітуацыя складаная, наступствы атак удакладняюцца. Энергетыкі ўжо працуюць над іх ліквідацыяй», — заявіў ён.

«Укрзалізныця» паведаміла пра затрымкі ў руху цягнікоў праз абясточванне ў розных рэгіёнах.

«У сувязі з маштабнай атакай ворага ёсць некалькі абясточванняў у розных рэгіёнах. Выведзеныя рэзервовыя цеплавозы, усе цягнікі на далёкіх маршрутах працягнуць рух. Прыгарадны рух электрацягнікамі пакуль таксама з затрымкамі, энергетыкі ўжо працуюць на месцах. City Express у Кіеве і Дняпры — па графіку», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку паветранай атакі РФ 26 жніўня пацярпелі 15 абласцей Украіны.

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль расказаў, што расійскі масіраваны ўдар зазналі 15 абласцей краіны.

«15 абласцей пацярпелі сёння ў выніку расійскай масіраванай атакі. Мэтай расійскіх тэрарыстаў зноў стала энергетычная інфраструктура. Вораг выкарыстаў розныя віды ўзбраення: БПЛА, крылатыя ракеты, „Кінжалы“. Ёсць параненыя і загінулыя. Шчырыя спачуванні родным і блізкім», — напісаў ён.