Падатковая хоча ўкараніць новаўвядзенне па праверцы даходаў і расходаў насельніцтва. Гаворка пра тое, каб падняць столь, пасля перавышэнні якой будуць запытваць справаздачу, адкуль «лішнія» сродкі. Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс.

Падаткавікі збіраюцца ў 2024 годзе падняць суму перавышэння выдаткаў над даходамі, пры якой яны будуць запытваць тлумачэнні, адкуль узяліся «лішнія» грошы.
З наступнага года хочуць падняць гэтую суму перавышэння выдаткаў над даходамі да 1500 базавых велічынь (55500 рублёў), каб падаткавікі сталі запытваць тлумачэнні пра крыніцы грошай. Раней гэтая сума была ў паўтара разу меншая — 1000 базавых (37 000 рублёў).
Падатковая, як плануецца, па-ранейшаму зможа ў некаторых выпадках запытваць тлумачэнні і пры суме, меншай за 15 000 базавых. Гаворка пра сітуацыі, калі паступае запыт ад сілавікоў або іншых кантрольных дзяржорганаў. У такім выпадку падаткавікі праводзяць праверкі пры любых сумах перавышэння выдаткаў над даходамі.
Нагадаем, у 2023 годзе павысілі падаходны падатак на перавышэнне выдаткаў над даходамі — з 20 да 26%.
Чытайце таксама